Томаш Гюбшман
То́маш Гю́бшман (чэшск.: Tomáš Hübschman; нар. 4 верасня 1981, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, абаронца клуба «Ябланец» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Акрамя пазіцыі цэнтральнага абаронцы можа згуляць у якасці апорнага паўабароонцы.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 верасня 1981[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чэхія | |||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Ябланец | |||||||||||||||||||||
Нумар | 3 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіць«Спарта»
правіцьГюбшман з’яўляецца выхаванцам пражскай «Спарты», пачаў гуляць за моладзевы клуб ва ўзросце пяці гадоў да падпісання свайго першага прафесійнага кантракта ў 1998 годзе. Гюбшман упершыню атрымаў вядомасць пасля арэнды ў клубе «Ябланец 97» у сезоне 2001/02. Пасля ўдалага выступлення ў арэндзе, ён вярнуўся ў «Спарту». У сезоне 2003/04 ён дапамог клубу прайсці ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
«Шахцёр»
правіцьПасля некалькіх паспяховых сезонаў на сваёй радзіме, Гюбшман улетку 2004 года перайшоў у данецкі «Шахцёр», сума трансферу склала 3 мільёны еўра.
Гюбшман адразу зайграў за новую каманду, стаў рэгулярна з’яўляцца на полі. У складзе каманды Мірчы Лучэску ў сезоне 2008/09 перамог у апошнім розыгрышу Кубка УЕФА.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Ябланец».
Міжнародная кар’ера
правіцьЗа нацыянальную зборную Чэхіі выступае з 2001 года.
Дасягненні
правіцьКлубныя
правіць«Спарта»
- Чэмпіён Чэхіі: 2000, 2003
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2004
«Шахцёр»
- Чэмпіён Украіны: 2005, 2006, 2008, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Украіны: 2008, 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Суперкубка Украіны: 2006, 2009, 2011, 2014
- Уладальнік Кубка УЕФА: 2009
Міжнародныя
правіцьЧэхія
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2004
Асабістае жыццё
правіцьТомаш жанаты і мае двух дзяцей, якіх клічуць Мікаэла і Томаш.
Зноскі
- ↑ Tomas Hübschman // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tomáš Hübschman // FBref
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томаш Гюбшман