Таццяна Анатолеўна Ратабыльская
Таццяна Анатолеўна Ратабыльская (нар. 28 студзеня 1959, Мінск) — беларускі тэатразнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1988).
Таццяна Анатолеўна Ратабыльская | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | тэатразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1988) |
Альма-матар | |
Член у |
Творчасць
правіцьСкончыла ў 1978 годзе Мінскае музычнае вучылішча, у 1983 годзе — Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. 3 1987 года працавала ў Саюзе тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1989 года выкладала ў Беларускай акадэміі мастацтваў, з 1999 года рэдактар аддзела тэатра газета «Культура».
3 2000 года за мяжой.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1991 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьРаботы асвятляюць праблемы сучаснага тэатральнага працэсу: тыпалогія мастацкіх форм, сучасная беларуская і замежная драматургія, пошукі драматычных і лялечных тэатраў і інш.
Творы
правіць- «Спыніся, імгненне…»: Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў. Мн., 2000.
Зноскі
Літаратура
правіць- У. В. Мальцаў. Ратабыльская Таццяна Анатолеўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.