Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Таксатарскі корпус — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе вул. Ціміразева, 6.
Славутасць | |
Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі | |
---|---|
54°17′33″ пн. ш. 30°59′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьПабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы. Злучаны з будынкам дзіцячага сада. Двухпавярховы аб’ём, у плане блізкі да квадрата. Галоўны фасад сіметрычны, вылучаны невялікім рызалітам і 3 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Будынак не мае дэкаратыўных элементаў. Сістэма планіроўкі нерэгулярная. Выкарысоўваецца як жылы дом.
Літаратура
правіць- 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Таксатарскі корпус Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на сайце «Архіварта»