Сямімоўны слоўнік
Сямімоўны слоўнік — гэта адна з першых спроб стварэння, апрацоўкі і кадыфікацыі тэрмінаў сучаснай беларускай мовы. Выдадзены ў Лейпцыгу ў 1918 г. У слоўніку беларуская мова ўпершыню пастаўлена ў адзін рад з рускай, польскай, літоўскай, латышскай, нямецкай і ідышам. Налічвае 8000 слоў на 420 старонках.
Сямімоўны слоўнік | |
---|---|
Выпуск | 1918 |
Месца публікацыі | Лейпцыг |
Складальнікі слоўніка сфармулявалі для сябе наступную мэту «кніга павінна несці паразуменне ад народа да народа, ад чалавека да чалавека». Аўтары прызнавалі наяўнасць пэўнай колькасці надахопаў і не хавалі цяжкасцей, звязаных з перакладчыцкай працай. Над лексіконам працавалі практыкі, якія не мелі спецыяльнай падрыхтоўкі. У навуковым плане слоўнік цікавы як адна з першых спроб, у многіх выпадках удалых, будаваць беларускую тэрміналогію на народнай аснове.
Літаратура
правіць- Sieben-Sprachen-Wörterbuch. Leipzig: Spamer, 1918