Супрэматызм
Супрэматы́зм[1][2] (ад лац.: supremus — найвышэйшы) — кірунак у авангардысцкім мастацтве, заснаваны ў 1-й палове 1910-х гадоў Казімірам Малевічам.
Тэорыя супрэматызма была выкладзена Казімірам Малевічам у 1916 годзе ў маніфесте «Ад кубізма і футурызма да супрэматызма»[1]. Першыя сваі супрэматычныя творы ён паказаў на выстаўцы «0,10» у Петраградзе ў 1915 [1].
З’яўляючыся разнавіднасцю абстракцыянізму, супрэматызм выяўляўся ў камбінацыях рознакаляровых плоскасцяў найпростых геаметрычных абрысаў (у геаметрычных формах прамой лініі, квадрата, круга і прамавугольніка). Спалучэнне рознакаляровых і рознай велічыні геаметрычных фігур ўтварае працятыя унутраным рухам ураўнаважаныя асіметрычныя супрэматычныя кампазіцыі.
На пачатковым этапе гэты тэрмін, узыходзіць да лацінскага кораню suprem, азначаў дамінаванне, перавагу колеру над усімі астатнімі ўласцівасцямі жывапісу. У беспрадметных палотнах фарба, на думку К. С. Малевіча, была ўпершыню вызвалена ад дапаможнай ролі, ад служэння іншым мэтам, — супрэматычныя карціны зрабіліся першым крокам «чыстай творчасці», гэта значыць акту, які рабіў роўнымі творчую сілу чалавека і Прыроды (Бога).
Сярод супрэматыстаў такія мастакі, як І. Клюн, І. Пуні, Эль Лісіцкі, М. Суэцін[1].
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Шунейка Я. Ф. Супрэматы́зм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 276. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Супрематизм // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Супрэматы́зм // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 387. — 663 с.
- Супремати́зм // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 269. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Супрэматызм
- Супрематизм // ART Узел (руск.)
- Геометрическая абстракция. Супрематизм (Малевич. Супрематизм) (руск.) // Ніжагародскі дзяржаўны мастацкі музе��
- Голенок М. П. Философия супрематизма Казимира Малевича // Вестник Вятского государственного университета,2015 2015. (руск.)
- Рендл М. В. Неклассическая методология К. Малевича: начало постмодернистской парадигмы мышления // Теория и практика общественного развития, 2015 (руск.)