Стафан Іванавіч Зізаній
Стафан Іванавіч Зізаній (Тустаноўскі, сапр., верагодна, Куколь; каля 1570, с. Пацеліч, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — ?) — праваслаўны прапаведнік, педагог, празаік-палеміст XVI — пач. XVII ст.
Стафан Іванавіч Зізаній | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1570 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не пазней за 1621 |
Месца смерці | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | руская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБрат Лаўрэнція Зізанія.
Адзін з заснавальнікаў Львоўскай праваслаўнай брацкай школы, з 1586 выкладаў у ёй, з 1592 — рэктар. У 1593—99 выкладаў у Віленскай брацкай школе.
У 1595 у Вільні выдаў «Катэхізіс» на беларускай і польскай мовах (не збярогся), які на праваслаўным саборы ў Навагрудку (1596) асуджаны як ерэтычны. С. 3ізаній пазбаўлены духоўнага сану і адлучаны ад царквы, аднак апраўданы Берасцейскім царкоўным саборам у 1596 годзе.
Аўтар рэлігійна-філасофскіх твораў, скіраваных супраць каталіцкага духавенства. Яны аднак варожа сустракаліся і праваслаўнымі артадоксамі. Характэрнай для яго светапогляду была ерэтычная ідэалогія сярэдневякоўя, ён і��кнуўся даць сваю інтэрпрэтацыю Бібліі, прапаведаваў верацярпімасць, рацыяналістычна падыходзіў да ацэнкі з’яў прыроды і навакольнага свету.
3 1599 у Троіцкім праваслаўным манастыры ў Вільні, дзе прыняў імя Сільвестра. У выніку барацьбы з уніятамі быў вымушаны тэрмінова пакінуць Вільню.
Зноскі
Літаратура
правіць- Батвіннік М. Зізаній // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.