Спіс кіраўнікоў Прусіі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Герцагі

правіць

Тытул герцагаў Прусіі (ням.: Herzog von Preußen) насілі спадчынныя кіраўнікі Прускага герцагства ва Усходняй Прусіі ў 15251701 гадах. Яны паходзілі выключна з нямецкай дынастыі Гогенцолернаў. Заснавальнікам Прускага герцагства быў вялікі магістр каталіцкага Тэўтонскага ордэна Альбрэхт, які пасля няўдалай вайны з палякамі і пад уплывам Рэфармацыі ліквідаваў ордэнскую дзяржаву, ператварыўшы яе ў герцагства і ўвёў лютэранства. Прускае герцагства лічылася ленам Кароны Польскай, а прускія герцагі абавязкова прыносілі васальную прысягу польскім каралям. У 1618 годзе, пасля смерці другога герцага Альбрэхта-Фрыдрыха, лінія прускіх Гогенцолернаў згасла, а тытул з герцагствам перайшоў да брадэнбургскіх маркграфаў з той жа дынастыі, сваякоў памерлага, што былі курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. У выніку ўтварылася новая дзяржава Брандэнбург-Прусія, кіраўнікі якой былі адначасова васаламі як германскіх імператараў (як маркграфаў Брандэнбурга), так і польскіх каралёў (як герцагаў Прусіі). Дзякуючы Патопу і Паўночнай вайне прускія герцагі дамагліся фармальнай незалежнасці Прускага герцагства ад Рэчы Паспалітай, што было пацверджана Вяляўска-Быдгашчцкім (1657) і Аліўскім (1660) трактатамі. У 1701 годзе апошні герцаг Фрыдрых змяніў свой тытул на каралеўскі, а герцагства ператварыў у каралеўства.

Партрэт Імя Гады жыцця Кіраванне Тытул / Заўвагі Дынастыя
  Альбрэхт
Albrecht
17 мая 149020 сакавіка 1568
77 гадоў
10 красавіка 152520 сакавіка 1568
43 гады
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна.
 
Гогенцолерны
  Альбрэхт-Фрыдрых
Albrecht Friedrich
29 красавіка 155328 жніўня 1618
65 гадоў
20 сакавіка 156828 жніўня 1618
50 гадоў
сын Альбрэхта, памёр без сыноў-спадчыннікаў.
 
Гогенцолерны
  Ёган-Сігізмунд
Johann Sigismund
8 лістапада 15722 студзеня 1620
47 гадоў
28 жніўня 16182 студзеня 1620
2 гады
цесць Альбрэхта-Фрыдрыха; маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі.
 
Гогенцолерны
  Георг Вільгельм
Georg Wilhelm
13 лістапада 15951 лістапада 1640
45 гадоў
2 студзеня 16201 лістапада 1640
20 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Ёгана-Сігізмунда.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых-Вільгельм
Friedrich Wilhelm
Вялікі курфюрст
16 лютага 162029 красавіка 1688
68 гадоў
1 лістапада 164029 красавіка 1688
48 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Георга-Вільгельма.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых III
Friedrich IІІ
11 ліпеня 165725 лютага 1713
55 гадоў
9 мая 168825 лютага 1713
35 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; з 1701 года - прускі кароль Фрыдрых I.
 
Гогенцолерны

Герцагіні

правіць
Партрэт Імя Гады жыцця Кіраванне Тытул / Заўвагі Дынастыя
  Даратэя
Dorothea
1 жніўня 150411 красавіка 1547
42 гады
1 чэрвеня 152611 красавіка 1547
21 год
дацкая прынцэса,
1-я жонка Альбрэхта.
 
Ольдэнбургі
  Ганна-Марыя
Anna Maria
23 красавіка 153220 сакавіка 1568
35 гадоў
26 лютага 155020 сакавіка 1568
18 гадоў
браўншвайгская прынцэса,
2-я жонка Альбрэхта.
 
Вельфы
  Марыя-Элеанора
Marie Eleonore
16 чэрвеня 15501 ліпеня 1608
58 гадоў
14 кастрычніка 15731 ліпеня 1608
34 гады
клеўская прынцэса,
жонка Альбрэхта-Фрыдрыха.
 
фон дэр Марк
  Ганна
Anna
3 ліпеня 15763 жніўня 1625
49 гадоў
28 жніўня 16183 жніўня 1625
31 год
дачка Альбрэхта-Фрыдрыха,
жонка Ёгана-Сігізмунда.
 
Гогенцолерны
  Лізавета-Шарлота
Elisabeth Charlotte
19 лістапада 159726 красавіка 1660
62 гады
2 студзеня 162026 красавіка 1660
40 гадоў
пфальцкая прынцэса,
жонка Георга-Вільгельма.
 
Вітэльсбахі

Каралі

правіць

Прускія манархі з дынастыі Гогенцолернаў былі фактычнымі кіраўнікамі Прусіі з 1701 па 1918 гады. У 1701—1772 гадах яны валодалі толькі Усходняй Прусіяй і выкарыстоўвалі тытул кароль у Прусіі (ням.: König in Preußen), паколькі фармальным кіраўніком Прусіі лічыўся польскі кароль. У 1772 годзе, дзякуючы першаму падзелу Рэчы Паспалітай, прускі кароль Фрыдрых ІІ Вялікі захапіў Польскую Прусію (Заходнюю Прусію); аб’яднаўшы землі ўсёй гістарычнай Прусіі, ён змяніў манаршы тытул на кароль Прусіі (ням.: König von Preußen).З тых часоў Гогенцолерны афіцыйна ўжывалі гэты тытул да 1918 года. Акрамя гэтага, прускія каралі тытулаваліся маркграфамі Брандэнбурга, а таксама былі да 1806 года курфюрстамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. З 1815 года Гогенцолерны лічыліся другімі па значнасці манархамі Германскага саюза пасля аўстрыйскіх імператараў. Пасля ўтварэння на базе Прусіі Германскай імперыі ў 1871 годзе, прускія каралі сталі нямецкімі імператарамі, але захоўвалі за сабой каралеўскі тытул.

Партрэт Імя Гады жыцця Кіраванне Тытул / Заўвагі Дынастыя
  Фрыдрых I
Friedrich I
Найміт; Крывы
11 ліпеня 165725 лютага 1713
55 гадоў
18 студзеня 170125 лютага 1713
12 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых Вільгельм I
Friedrich Wilhelm I
Кароль-салдат
14 жніўня 168831 мая 1740
51 год
25 лютага 171331 мая 1740
37 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха І.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых II
Friedrich ІI
Вялікі; стары Фрыц
24 студзеня 171217 жніўня 1786
74 гады
31 мая 174017 жніўня 1786
44 гады
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха Вільгельма І.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых Вільгельм II
Friedrich Wilhelm II
Таўстун
25 верасня 174416 лістапада 1797
53 гады
17 жніўня 178616 лістапада 1797
11 гадоў
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; пляменнік Фрыдрыха II .
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых Вільгельм III
Friedrich Wilhelm IІI
Шчыры
3 жніўня 17707 чэрвеня 1840
69 гадоў
16 лістапада 17977 чэрвеня 1840
53 гады
Маркграф Брандэнбурга, курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі; сын Фрыдрыха Вільгельма II.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых Вільгельм IV
Friedrich Wilhelm IV
Рамантык
15 кастрычніка 17952 студзеня 1861
65 гадоў
7 чэрвеня 18402 студзеня 1861
21 год
Маркграф Брандэнбурга; старэйшы сын Фрыдрыха Вільгельма ІІІ.
 
Гогенцолерны
  Вільгельм I
Wilhelm I
Вялікі
22 сакавіка 17979 сакавіка 1888
90 гадоў
2 студзеня 18619 сакавіка 1888
27 гадоў
імператар Германіі (з 1871); 2-і сын Фрыдрыха Вільгельма ІІІ.
 
Гогенцолерны
  Фрыдрых III
Friedrich III
Брытанец; наш Фрыц
18 кастрычніка 183115 чэрвеня 1888
56 гадоў
9 сакавіка 188815 чэрвеня 1888
99 дзён
імператар Германіі; сын Вільгельма І.
 
Гогенцолерны
  Вільгельм II
Friedrich III
Ваяжор
27 студзеня 18594 чэрвеня 1941
82 гадоў
15 чэрвеня 188828 лістапада 1918
30 гадоў
імператар Германіі; сын Фрыдрыха III. Адрокся ад трона
 
Гогенцолерны

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць