Сорыя
Сорыя (ісп.: Soria) — горад у Іспаніі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і камаркі. 37 тыс. жыхароў. Размешчаны на рацэ Дуэра. Заснаваны ў часы рымскага валадарства, недалёка ад кельтыберскай крэпасці Нумансія (ад імя якой завецца мясцовы футбольны клуб). У Сорыі ёсць вялікая колькасць будынкаў, пераважна цэркваў, раманскага стылю. У цяперашні час горад і правінцыя ў цэлым знаходзяцца ў стане заняпаду, нараджальнасць невысокая, назіраецца адток насельніцтва ў Сарагосу і іншыя буйныя гарады.
Горад
Сорыя
Soria
| ||||||||||||||||||||||||||||
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт
- Фатаграфіі Сорыі Архівавана 2 красавіка 2007.