Снежнаягаднік
род раслін
Снежная́гаднік, Снежнік, Снежная ягада[3][4] (Symphoricarpos) — род лістападных хмызнякоў, сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).
Снежнаягаднік | |||||||||||||||
Снежнаягаднік белы (Symphoricarpos albus) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьВышыня хмызнякоў 1—3 м. Лісце супраціўнае, простае, з суцэльным краем, часам лопасцевае або выемчата-зубчастае. Кветкі белага або ружовага колеру, адзіночныя або ў каласках і гронках. Плод — белая, зрэдку ружовая ці чорная касцянка. Плады атрутныя.
Распаўсюджанне
правіцьРод уключае каля 15 відаў[5][4], распаўсюджаных у Паўночнай Амерыцы, таксама ў Кітаі.
Найболей вядомыя з іх:
- Symphoricarpos albus — Снежнаягаднік белы, ці Снежная ягада гронкавая, ці Снягулькі[4]
- Symphoricarpos mexicanus
- Symphoricarpos microphyllus
- Symphoricarpos mollis
- Symphoricarpos occidentalis
- Symphoricarpos orbiculatus
- Symphoricarpos oreophilus
- Symphoricarpos rivularis — Снежнаягаднік прырэчны[4]
- Symphoricarpos rotundifolius — Снежнаягаднік круглалісты[4]
- Symphoricarpos sinensis
Гаспадарчае значэнне
правіцьДэкаратыўныя садовыя і меданосныя[4] расліны. Часам дзічэюць
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 127. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е БелЭн 2002.
- ↑ Па дадзеных Вялікай савецкай энцыклапедыі
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Снежнаягаднік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).