Сен-Жэрменскі мірны дагавор (1919)
Сен-Жэрменскі мірны дагавор — мірны дагавор, падпісан�� ў Сен-Жэрменскім палацы па выніках Першай сусветнай вайны паміж краінамі Антанты і новаўтворанай рэспублікай Аўстрыя.
Сент-Жэрменскі мірны дагавор | |
---|---|
Дата падпісання | 10 верасня 1919 |
Месца падпісання | Сент-Жэрмен, Францыя |
Увайшоў у сілу | 10 верасня 1919 |
Падпісалі |
Вялікабрытанія Каралеўства Венгрыя Італія Польшча ЗША Францыя Чэхаславакія Каралеўства СХС |
Бакі | Нямецкая Аўстрыя, Вялікабрытанія, Каралеўства Італія, Трэцяя французская рэспубліка, ЗША |
Месца захоўвання | Францыя |
Умовы | Ратыфікацыя Аўстра-Венгрыяй і краінамі, якія ад яе ўтварыліся, і чатырма галоўнымі саюзнымі дзяржавамі |
Мовы | французская, англійская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Умовы дагавора
правіцьЗ прычыны распаду Аўстра-Венгрыі мірнае ўрэгуляванне з яе дзвюма часткамі ажыццяўлялася пасродкам падпісання з імі асобных дагавораў. Пагадненне з Аўстрыяй было падпісана 10 верасня 1919 года ў парыжскім прадмесці Сен-Жэрмен-ан-Ле. Аўстрыя прызнала аддзяленне ад яе Венгрыі, Чэхаславакіі, часткі польскіх тэрыторый, таксама пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі на карысць Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў і Румыніі. Да Польшчы была далучана Заходняя Галіцыя, да Чэхаславакіі — Закарпацкая Украіна. Трансільванія і частка Баната, якія ўваходзілі раней у склад Аўстра-Венгрыі, былі перададзены Румыніі. Румыніі была перададзена і Букавіна. Аўстрыя таксама страціла Паўднёвы Ціроль і Істрыю, якія адыходзілі да Італіі. Да таго ж Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў атрымала ад Аўстрыі Далмацыю, часткі Заходняй Крайны, Карынтыі і Штырыі.
Акрамя ўсяго іншага Аўстрыя пазбавілася ваеннага і гандлёвага флоту ў Адрыятыцы і на Дунаі, абавязалася выплаціць рэпарацыі пераможцам і згаджалася на бесперашкодны транзіт любых грузаў саюзнікаў праз сваю тэрыторыю. Ваенныя артыкулы дагавора забаранялі Аўстрыі мець пастаянную армію.
Літаратура
правіць- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
Спасылкі
правіць- Тэкст дагавора (англ.)