Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Чэрыкаў)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Чэрыкаве Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада.
Славутасць | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
53°34′09″ пн. ш. 31°22′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Чэрыкаў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Чэрыкаўскае |
Дата пабудовы | XIX ст. |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьАдкрыта ў 1992 годзе ў мураваным будынку XIX стагоддзя.
Архітэктура
правіцьПрамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца мансардны паверх, над якім надбудаваны драўляны 8-гранны шатровы барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай, і меншыя вуглавыя макаўкамі на 4-гранных барабанах. Аналагічна завершаны тарцовы ўваходны фасад і алтарная частка. Працяглы франтальны фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з сандрыкамі[1].
Зноскі
- ↑ Раства-Багародзіцкая царква Архівавана 25 верасня 2021.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Чэрыкаў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)