Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у пасёлку Садовы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. У многіх крыніцах аднесены да суседняй вёскі Жабчыцы.
Праваслаўны храм | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
| |
52°08′14,8″ пн. ш. 25°56′53,54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Садовы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | Заходнепалеская школа дойлідства |
Заснавальнік | Красіцкі |
Дата пабудовы | 1788 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000722 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры пасёлка Садовы. Пабудавана ў 1788 г. з дрэва як уніяцкая. У 1863 адноўлена і пераведзена ў праваслаўе.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Трохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць прамавугольныя зрубы прытвора і малітоўнай залы, накрытыя агульным дахам, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Цэнтр двухсхільнага гонтавага даху завершаны двух'ярусным васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Двух'ярусны прытвор (2-і ярус — званіца) накрыты больш нізкім двухсхільным дахам, франтон якога рытмічна спалучаецца з франтонам асноўнага аб'ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Садовы) на сайце «Архіварта»