Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасць. Разам горадам Лас-Пальмас з'яўляецца сталіцай супольнасці. Горад з'яўляецца самым буйным на Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпелага. Размешчаны каля 210 кіламетраў ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Атлантычным акіяне.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьСваю назву горад атрымаў ад срэбнага Святога Крыжа канкістадораў, які Алонса Фернандэс дэ Луга паставіў пасля высадкі на ўзбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музеі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагоддзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ла-Лагуна. У 1723 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 1833—1927 гадах горад быў сталіцай усяго архіпелага. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі англічане і датчане, але беспаспяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нельсан, але пацярпеў паражэнне. Да Санта-Крус сталіцай вострава была суседняя Ла-Лагуна.
Іспанцы пабудавалі на ўзбярэжжы мноства крэпасцей для абароны сваіх уладанняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся англійскімі і французскімі ўладамі, яны часцяком нападалі на Тэнэрыфэ. У 1657 годзе англійскі адмірал Роберт Блейк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзве сур'ёзныя перамогі, здабытыя над англічанінамі. 6 лістапада 1706 года генерал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генерал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраванне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваявання, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нелсанам.
Эканоміка
правіцьЭканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сферу паслуг. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае развіццё горада.
Спорт
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьЛітаратура
правіць- Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 160. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
- Афіцыйны сайт
- Фотаздымкі горада