Самотны пастух
«Самотны пастух» (ням.: Der einsame Hirte, англ.: The Lonely Shepherd, ісп.: El pastor solitario) — інструментальная кампазіцыя нямецкага кампазітара Джэймса Ласта . Стала папулярнай у запісе з удзелам румынскага пан-флейтыста Георге Замфіра . Мелодыя заснавана на музычным фальклоры Карпат — украінскай, малдаўскай і румынскай народных традыцыях.
Самотны пастух | |
---|---|
Кампазітар | |
Форма | музычны твор/кампазіцыя[d] і сінгл |
Першая публікацыя | 1977 |
Гісторыя
правіцьПершапачаткова кампазітар, аранжыроўшчык і дырыжор Джэймс Ласт планаваў уключыць кампазіцыю «Самотны пастух» у альбом саўндтрэкаў «Album Filmmusik ohne Filme» («Музыка да фільмаў без фільмаў»), які павінен быў складацца выключна з твораў яго ўласнага аўтарства.
У гэты час з аркестрам Ласта супрацоўнічаў румынскі пан-флейтыст Георге Замфір , запрошаны па кантракце прамоўтарам Гансам-Вернерам Функе. Ласт прапанаваў Замфіру паўдзельнічаць у запісе «Пастуха».
Георге прыйшоў, паслухаў п’есу, сыграў яе крыху, а затым сказаў: «Добра, давайце запішам яе». У найкароткія тэрміны мы павінны былі запісаць яе на плёнку. Георге сыграў, атрымаў свае грошы, не ведаючы, што насамрэч у выніку атрымалася. На студыі мы змікшыравалі мелодыю, скарацілі яе, і толькі тады я зразумеў, які велізарны патэнцыял раскрыў ён у ёй. Джэймс Ласт
|
Праекту саўндтрэкаў не наканавана было адбыцца, і ў рэшце рэшт «Пастух» быў выдадзены на другой «рускай» пласцінцы Ласта «Russland-Erinnerungen» («Успаміны аб Расіі») у 1977 годзе. У тым жа годзе трэк выйшаў у выглядзе сінгла і дасягнуў 22-га радка ў чартах Германіі. Пасля перамоваў з Замфірам было вырашана падзяліць правы на гэты запіс і ўказваць яго як паўнапраўнага суаўтара. Д��я Замфіра запіс стаў прарывам: яго пачалі запрашаць у розныя музычныя праекты па ўсім свеце, а ўся яго папярэдняя дыскаграфія была перавыдадзена[1][2].
Мелодыя «Самотны пастух» стала адной з самых запатрабаваных у кіно і на тэлебачанні. Ужо ў 1979 годзе яна была выкарыстана ў якасці музычнай тэмы для шасці частак аўстралійскага серыяла «Золата пустыні ». Мелодыя стала галоўнай тэмай фільма ў жанры баявых мастацтваў «Ваяры кунг-фу» (1982, Паўднёвая Карэя). У 1984 годзе яна таксама прагучала ў канадскім кароткаметражным анімацыйным фільме «Рай », які атрымаў намінацыю на «Оскар». Новая хваля папулярнасці прыйшла ў 2004 годзе, пасля ўключэння мелодыі Квенцінам Таранціна ў саўндтрэк да фільма «Забіць Біла: Фільм 1 ».
Існуе шэраг кавер-версій, сярод якіх можна вылучыць удалыя апрацоўкі амерыканскага рэпера Ламара і эквадорскага пан-флейтыста Леа Рохаса .
Крыніцы
правіць- ↑ История создания мелодии "Одинокий пастух" » New Age Music | Музыка нью-эйдж (руск.). newage-music.ru (20 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2015. Праверана 12 красавіка 2020.
- ↑ Last 2006.
Літаратура
правіцьJames Last, Thomas Macho. Mein Leben: die Autobiografie. — Heyne, 2006. — 413 p. — ISBN 978-3-453-12063-1.