Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў
Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў (19 верасня 1829, Масква — 14 студзеня 1886) — гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец, сын Гаўрылы Ігнацьева.
Руф Гаўрылавіч Ігнацьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 верасня 1818 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1886 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Гаўрыла Аляксандравіч Ігнацьеў |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, этнограф, музыказнавец |
Навуковая сфера | археалогія, археаграфія і этнаграфія |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Лазараўскі інстытут усходніх моў у Маскве, кансерваторыю ў Парыжы. Быў членам таварыстваў: Маскоўскага археалагічнага, аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, Вольнага эканамічнага, гісторыі, этнаграфіі і археалогіі пры Казанскім універсітэце.
Калі ў 1877—1880 гадах працаваў рэдактарам неафіцыйнага аддзела газеты «Минские губернские ведомости» і членам Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, даследаваў курганы на Міншчыне, склаў карту археалагічных помнікаў Мен��кага павета, даследаваў археалагічныя помнікі в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне[1], збіраў музычны фальклор. Матэрыялы раскопак, запісы народных песень і апісанне народных інструментаў экспанаваў на Антр��палагічнай выстаўцы ў Маскве (1879), дзе выступіў з дакладамі «Пра помнікі народнай творчасці ў Мінскай губерні» і «Пра помнікі старажытнасці ў Мінскай губерні».
Зноскі
- ↑ Памяць. Дзяржынскі раён 2004, с. 40—41.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Ігнацьеў Руф Гаўрылавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 40—41. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.