Пратэсты ў Грузіі (2023)
Пратэсты ў Грузіі — серыя вулічных дэманстрацый, якія адбыліся ў Грузіі ў сакавіку 2023 года з прычыны падтрымкі парламентам у першым чытанні новага закона «Аб празрыстасці замежнага ўплыв��». На думку незадаволеных, прапанаваны закон перашкаджае свабодзе прэсы[1].
Пратэсты ў Грузіі (2023) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Пратэстоўцы Падтрымка: |
Парламент Грузіі Паліцыя |
7 сакавіка ў цэнтры Тбілісі прайшоў мітынг, дэманстранты паспрабавалі перакрыць службовы ўваход у парламент, якім дэпутаты мелі пакінуць будынак. Гэта прывяло да сутыкнення з паліцыяй, якая прымяніла слезацечны газ і вадамёт. Пазней мітынгуючыя прарвалі выстаўленыя металічныя агароджы. Супрацоўнікі МУС затрымалі больш за 60 чалавек ля парламента. Пратэстоўцы пад раніцу 8 сакавіка пакінулі праспект Руставелі[2].
Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі адмяніла свае сустрэчы ў рамках рабочага візіту ў ЗША з-за мітынгаў. Яна падтрымала пратэстуючых[3].
ЗША і Еўрапейскі Саюз заявілі, што Грузіі будзе цяжка ўступіць у НАТА або Еўрапейскі Саюз, калі гэты закон будзе прыняты. Міжнародныя арганізацыі выказалі занепакоенасць з нагоды законапраекта, заявіўшы, што ён супярэчыць дэмакратычнаму развіццю Грузіі[1].
9 сакавіка была абвешчана новая акцыя ў Тбілісі. Апазіцыя патрабавала яснасці па адкліканні законапраекта і вызвалення затрыманых[4].
10 сакавіка грузінскія дэпутаты адхілілі ў другім чытанні законапраект «Аб празрыстасці замежнага ўплыву». Гэты крок быў неабходны для таго, каб ухвалены ў першым чытанні праект быў афіцыйна зняты з разгляду. Галасаванне адбылося, нягледзячы на тое, што парламент быў закрыты на тыдзень з-за ўрону, нанесенага пратэстамі.
Зноскі
- ↑ а б Georgians protest against draft law on media, nonprofits (англ.). ABC News.
- ↑ tass.ru
- ↑ tass.ru
- ↑ Демонстранты в Грузии хотят продолжения протестов после шага властей навстречу (руск.). ura.news. Праверана 9 сакавіка 2023.