Помнік Максіму Горкаму (Мінск)

Мінск

Помнік Максіму Горкаму — помнік у Мінску, прысвечаны рускаму пісьменніку Максіму Горкаму. Устаноўлены ў цэнтральнай частцы парку імя М. Горкага ў 1981 г. (скульпт. А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско, архіт. А. Трафімчук).

Помнік
Помнік Максіму Горкаму
53°54′21″ пн. ш. 27°34′20″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар А. Заспіцкі, М. Рыжанкоў, І. Міско
Архітэктар Алег Рыгоравіч Трафімчук
Дата заснавання 1981
Дата пабудовы 1981 год
Матэрыял граніт, бронза
Map

Апісанне

правіць

Агульная вышыня помніка скаладае 6 м. На невысокім гранітным ступеньчатым пастаменце бронзавая скульптура пісьменніка, які сядзіць на лаўцы, паклаўшы нагу на нагу, побач — скінутае паліто. М. Горкі паказаны маладым, у кашулі-касаваротцы. Ва ўсёй яго фігуры, у выразе твару рамантычная ўзнёсласць, высакароднасць, глыбокі роздум.

Літаратура

правіць