Плантагенеты
Плантагенеты (англ.: Plantagenets) — каралеўская дынастыя французскага паходжання, адно з адгалінаванняў дома Гатынэ-Анжу, асноўныя ўладанні якой (графства Анжу) першапачаткова знаходзіліся ў Францыі, але пазней значна пашырыліся. У выніку Плантагенеты аказаліся кіраўнікамі Англіі (1154—1485), Нармандыі (1144—1204, 1346—1360 і 1415—1450), а таксама Гасконіі і Гіеніі (1153—1453). Аднак, у ходзе канфліктаў з французскімі каралямі Плантагенеты былі вымушаныя саступіць само графства Анжу Францыі ў 1206 г.
Імя «Плантагенет» паходзіць ад жаўтазелю (planta genista), кветкі, якая была эмблемай Жафруа V, графа Анжуйскага. Дзякуючы ўдачнаму шлюбу з Матыльдай, дачкой Генрыха I, караля Англіі, Жафруа атрымаў шанец атрымаць у спадчыну англійскую карону. Сын Жафруа і Матыльды Генрых II стаў першым каралём Англіі (1154—1189) і родапачынальнікам дынастыі.
Апошнім каралём у прамой лініі быў Рычард II. Ланкастэры і Ёркі, якія ўладарылі пасля яго, былі прадстаўнікамі бакавых адгалінаванняў дома Плантагенетаў, якія ішлі ад малодшых сыноў караля Эдуарда III.
Вядомыя прадстаўнікі рода
правіць- Каралі Англіі
- Генрых II (1154—1189)
- Рычард I Львінае Сэрца (1189—1199), сын папярэдняга
- Іаан Беззямельны (1199—1216), брат папярэдняга
- Генрых III (1216—1272), сын папярэдняга
- Эдуард I (1272—1307), сын папярэдняга
- Эдуард II (1307—1327), сын папярэдняга
- Эдуард III (1327—1377), сын папярэдняга
- Рычард II (1377—1399), унук папярэдняга, сын Эдуарда Чорнага прынца
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плантагенеты