Пацалунак Іуды
Пацалунак Іуды — падзея евангельскага апавядання, кал�� адзін з вучняў Ісуса Хрыста, Іуда Іскарыёт, вызначыў і такім чынам выдаў Ісуса салдатам з дапамогай пацалунку. Пацалунак Іуды вядомы (асабліва ў мастацтве) як здрада Хрыста, падзея адбылася ў Гефсіманскім садзе пасля Апошняй Вячэры, пасля гэтага адбыўся арышт Ісуса воінамі Сінедрыёна. У хрысціянскім багаслоўі падзеі ад Апошняй Вячэры да смерці і ўваскрасення Ісуса называюць Страсці.
У больш шырокім сэнсе пацалунак Іуды можа разглядацца як акт дружбы, які, на самой справе, нясе атрымальніку шкоду. Пацалунак Іуды стаў сімвалам здрады.
Біблейскае апавяданне
правіцьПацалунак у яўрэяў быў традыцыйным прывітаннем. Паколькі падзеі праходзілі ноччу, то ў воінаў, якія прыйшлі за Хрыстом, была верагоднасць пераблытаць Ісуса з адным з вучняў, у гэтым разе план па арышту Ісуса праваліўся. Таму Іуда ўзяўся паказаць на Хрыста і, каб не рабіць гвалту, то паказаць пры прывітанні. Убачыўшы ў садзе свайго Настаўніка, Іуда падбег і, пацалаваўшы, прамовіў: «Радуйся, Настаўнік!»
І Мацвей (26: 47-50), і Марк (14: 43-45) выкарыстоўваць грэчаскі дзеяслоў kataphilein, што азначае пацалаваць цвёрда, інтэнсіўна, горача, пяшчотна ці цяпло. Такі ж самы дзеяслоў выкарыстоўвае Плутарх для апісання знакамітага пацалунка, які Аляксандр Вялікі даў Багою. Паводле Евангелля ад Матфея, Ісус адказаў: «Дружа, ты для гэтага прыйшоў сюды?». Пасля гэтага адзін з вучняў адсек слузе першасвятара вуха, аднак Ісус суцішыў вучняў і сказаў, што гэтаму патрэбна адбыцца. Услед за гэтым адбыўся арышт Хрыста, а вучні пакінулі Настаўніка.
Пацалунак Іуды стаў ідыёмай, якая якая выказвае вышэйшую ступень падступства чалавека, а таксама сімвалам здрады. Падзея нашла адлюстраванне ва шматлікіх творах мастацтва.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пацалунак Іуды