Палітычныя партыі Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Спіс змяшчае палітычныя партыі і арганізацыі, якія дзейнічалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі за ўвесь гістарычны час.

Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Палітычныя партыі
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Развіццё партыйнай сістэмы

правіць

З сярэдзіны 1990-х гадоў арыентацыя на актыўны палітычны ўдзел, дэмакратычныя рэформы і апазіцыйнасць прэзідэнту пачала выклікаць актыўнае супрацьдзеянне ўлад. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1999 года № 2 «Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў» рабіў больш жорсткімі патрабаванні для рэгістрацыі палітычных партый і аб’яднанняў, абавязаў прайсці перарэгістрацыю.

У снежні 2005 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь дададзены артыкул 193.1, які прадугледжвае пакаранне штрафам або пазбаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў за ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных арганізацый і фондаў.

Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года

правіць

Пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года, рэжым Лукашэнкі пачаў знішчэнне грамадзянскай супольнасці, у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый (гл. Пагром грамадскіх арганізацый у Беларусі)[1][2][3].

У лютым 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, змяненне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый. У прыватнасці, былі зменены ўмовы стварэння і дзейнасці палітычных партый — павялічаны мінімальны парог колькасці заснавальнікаў (членаў) з 1 тысячы да 5 тысяч чалавек, устаноўлена абавязковая наяўнасць арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш як у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і не менш як у адной трэці раёнаў Мінска.

Згодна з законам, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Бе��арусь да верасня павінна было перарэгістраваць палітычныя партыі. Дзейнасць партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю і не прынялі рашэнне аб ліквідацыі, была спынена па рашэнні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка пасля пачатку працэсу перарэгістрацыі заявіў у праграме «Маркаў. Нічога асабістага» дзяржаўнага тэлебачання, што «колькасць партый паменшыцца да 3-4»[4].

У выніку працэсу перарэгістрацыі ў краіне засталося 4 партыі з 15 дзеючых на пачатак 2023 года. Усе апазіцыйныя партыі былі ліквідаваны, прайшлі перарэгістрацыю марыянеткавыя партыі рэжыму Лукашэнкі.

Партыі, зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь

правіць

Паводле інфармацыі з вэб-сайта Прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1994 г. № 3266-XII аб палітычных партыях са зменамі і дадаткамі (29 лістапада 1999 г., 13 снежня 1999 г., 22 чэрвеня 2001 г., 26 чэрвеня 2003 г., 19 ліпеня 2005 г., 8 мая 2007 г., 21 ліпеня 2008 г., 20 лютага 2014 г.) зарэгістравана 4 палітычныя партыі[5].

  1. Белая Русь
  2. Ліберальна-дэмакратычная партыя
  3. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці
  4. Камуністычная партыя Беларусі

Партыі, ліквідаваныя Вярхоўным судом

правіць
  1. Беларуская аграрная партыя
  2. Беларуская патрыятычная партыя
  3. Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» — да 2008 года Партыя камуністаў Беларусі
  4. Беларуская партыя «Зялёныя»
  5. Беларуская партыя працы
  6. Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада
  7. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
  8. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
  9. Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды
  10. Рэспубліканская партыя
  11. Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
  12. Партыя БНФ
  13. Аб’яднаная грамадзянская партыя

Партыі і аргкамітэты, якім адмовілі ў рэгістрацыі палітычнымі партыямі

правіць
  1. Беларускае аддзяленне НБП
  2. Беларуская партыя жанчын «Надзея»
  3. Беларуская партыя працоўных
  4. Беларуская камуністычная партыя працоўных
  5. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада)
  6. Беларуская хрысціянская дэмакратыя
  7. Беларускі народны рух
  8. Камуністычная партыя Беларусі (1991)
  9. Ліга Манархічная Вялікага Княства Літоўскага
  10. Малады фронт
  11. Маладая Беларусь
  12. Моладзевы блок
  13. Моладзевы хрысціянска-сацыяльны саюз «Маладыя дэмакраты»
  14. Партыя «Краіна»
  15. Партыя «Разам»
  16. Партыя свабоды і прагрэсу

Партыі, якія спынілі дзейнасць

правіць

Час Расійскай імперыі, Польшчы і СССР

правіць
  1. Камуністычная партыя Беларусі (1918—1991)
  2. Беларуская сацыялістычная грамада (канец 1902—1918) — да 1904 года Беларуская рэвалюцыйная Грамада
  3. Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя (1922—1923)
  4. Сацыялістычная партыя Белай Русі (1904—1905)
  5. Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі (восень 1905 — лета 1907)
  6. Польскі дэмакратычны саюз Беларусі (1907)
  7. Краёвая партыя Літвы і Беларусі (1907—1908)
  8. Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917—1940)
  9. Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (1917—1918)
  10. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)
  11. Беларуская сацыял-дэмакратычная работніцкая група (1915—1918)
  12. Беларуская народная партыя сацыялістаў (1917)
  13. Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
  14. Беларуская незалежніцкая партыя (1942 — ?)
  15. Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (1922—1925)
  16. Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (красавік 1918 — верасень 1924)
  17. Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў
  18. Камуністычная партыя Літвы і Заходняй Беларусі (1918—1919)
  19. Беларуская сялянская партыя Зялёнага дуба (1919—1924)
  20. Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (1923—1938)

Суверэнная Беларусь

правіць
  1. Аб’яднаная аграрна-дэмакратычная партыя (13 чэрвеня 1992 — 1 кастрычніка 1995) — са студзеня 1994 года Беларуская аграрная партыя
  2. Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (3 лістапада 1990 — 1 кастрычніка 1995)
  3. Беларуская аб’яднаная спартыўная партыя (17 снежня 1994 — 25 сакавіка 1998)
  4. Беларуская гуманітарная партыя (26 лютага 1994 — 1999)
  5. Беларуская народная партыя (5 лістапада 1994 — 1999)
  6. Беларуская нацыянальная партыя (1 верасня 1994 — 1999)
  7. Беларуская партыя «За сацыяльную справядлівасць» (19 верасня 1996 — 17 чэрвеня 1998)
  8. Беларуская партыя «Зялёны мір» (14 красавіка 1994 — 1999)
  9. Беларуская партыя зялёных (30 снежня 1992 — 20 чэрвеня 1998)
  10. Беларуская партыя працы (1993—2009)
  11. Беларуская рэспубліканская партыя (28 сакавіка 1994 — 1999)
  12. Беларуская сацыялістычная партыя (28 ліпеня 1994 — 1999)
  13. Беларуская сялянская партыя (23 лютага 1991 — 1999)
  14. Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (2 сакавіка 1991 — 29 чэрвеня 1996)
  15. Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (15 лютага 1998 — красавік 1999)
  16. Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (1 чэрвеня 1991 — 1999)
  17. Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (4 снежня 1994 — 1999)
  18. Беларуская экалагічная партыя (16 снежня 1993 — 13 лістапада 1998)
  19. Беларуская экалагічная партыя зялёных «БЭЗ» (20 чэрвеня 1998 — 29 жніўня 2007)
  20. Беларускі патрыятычны рух (8 кастрычніка 1994 — 12 кастрычніка 1996)
  21. Грамадзянская партыя (17 снежня 1994 — 1 кастрычніка 1995)
  22. Народная партыя «Адраджэнне» (5 сакавіка 1995 — 31 сакавіка 1998)
  23. Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі (23 чэрвеня 1990 — 1999)
  24. Партыя аматараў піва (14 жніўня 1993 — 26 сакавіка 1998)
  25. Партыя «Ачышчэнне» (6 мая 1995 — 30 сакавіка 1998)
  26. Партыя Беларускі навукова-вытворчы кангрэс (2 кастрычніка 1992 — 25 сакавіка 1998)
  27. Партыя камуністаў Беларуская (7 снежня 1991 — 2023) — з 2009 Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»
  28. Партыя народнай згоды (11 красавіка 1992 — 29 чэрвеня 1996)
  29. Партыя разумнага сэнсу (3 снежня 1994 — 1999)
  30. Партыя Усебеларускага адзінства і згоды (26 чэрвеня 1994 — 27 сакавіка 1998)
  31. Польскае дэмакратычнае аб’яднанне (1993—1995)
  32. Хрысціянска-дэмакратычны выбар (21 красавіка 1995 — 1999)
  33. Славянскі сабор «Белая Русь» (6 чэрвеня 1992 — 1999)

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов / [Авторы-составители: В. К. Коршук, А. Г. Кохановский, И. Ф. Романовский]. Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.

Спасылкі

правіць