Нук
Нук (Ну́ўк, дацк.: Nuuk, грэнл.: Nuuk), або Го́тхаб (дацк.: Godthåb) — горад, адміністрацыйны цэнтр самакіравальнай тэрыторыі Грэнландыя ў складзе Каралеўства Даніі, а таксама аднайменнага муніцыпалітэта Заходняй Грэнландыі. Да 1979 года афіцыйна ўжывалася назва Готхаб.
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад заснаваны ў 1728 годзе нарвежскім місіянерам Хансам Эгедэ (Hans Egede), аднак паселішчы на яго месцы існавалі і раней, найстарэйшае з вядомых — 4 200 гадоў таму. У IX—XV стагоддзях у гэтай мясцовасці жылі скандынаўскія каланісты, якія пасля пакінулі паселішча. Таксама тут было летняе месца сустрэчы эскімосаў, якія жылі ў гэтым рэгіёне. Эгедэ прыбыў сюды ў 1721 годзе каб навярнуць у лютэранства 12 мясцовых эскімоскіх сем’яў. Эгедэ даў гораду назву Готхаб (Godthåb), у перакладзе з дацкай мовы «добрая надзея». З 1733 года місіянерамі тут былі Хернхуцкія браты, якія заснавалі місію Новы Хернхут. Цяпер у царкве размешчаны ўніверсітэт і мясцовы архі��. З 1979 года, калі была абвешчана аўтаномія Грэнландыі, горад афіцыйна носіць эскімоскае імя Нук, у тым ліку і на дацкай мове.
Клімат
правіцьКлімат субарктычны. Праз блізкасць Бафінава заліва і цёплага цячэння перапад тэмператур адносна невялікі. Большай часткай года стаіць мінусавая тэмпература, сярэдняя тэмпература найбольш халодных месяцаў −8 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +6,5 °C.
Клімат Нука | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 12,9 | 13 | 13,4 | 13 | 18,3 | 21,5 | 26,3 | 22 | 22,8 | 18,9 | 16,3 | 13,2 | 26,3 |
Сярэдні максімум, °C | −5,5 | −6,2 | −5,3 | −0,9 | 3,6 | 8,2 | 10,9 | 9,9 | 6,5 | 1,9 | −1,2 | −3,3 | 1,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −8 | −9 | −8,1 | −3,7 | 0,6 | 4,1 | 6,5 | 6,3 | 3,7 | −0,3 | −3,4 | −6 | −1,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −10,2 | −11,4 | −10,3 | −5,4 | −1,1 | 2,1 | 4,2 | 4,3 | 2,1 | −1,8 | −5,2 | −7,8 | −3,4 |
Абсалютны мінімум, °C | −32,5 | −28,5 | −27,5 | −20 | −15 | −4 | −3,1 | −2,5 | −6,5 | −16,6 | −23 | −22,8 | −32,5 |
Норма ападкаў, мм | 39 | 47 | 50 | 46 | 55 | 62 | 82 | 89 | 88 | 70 | 74 | 34 | 736 |
Тэмпература вады, °C | 0 | 0 | 0 | 1 | 1 | 3 | 4 | 4 | 3 | 2 | 1 | 0 | 2 |
Крыніца: Надвор'е і Клімат, World Climate Guide |
Насельніцтва
правіць
|
Адукацыя
правіцьГарады-пабрацімы
правіць- Амасья[d], Турцыя
- Бокас-дэль-Тора, Панама
- Ванта, Фінляндыя
- Капенгаген, Данія (2024)[4]
- Куксгафен, Германія
- Люнгбю[d], Данія
- Люнгбю-Торбек, Данія
- Ольбарг, Данія
- Осла, Нарвегія
- Рэйк’явік, Ісландыя
- Саронг[d], Інданезія
- Торсхаўн, Фарэрскія астравы
- Ушуая, Аргенціна
- Хельсінкі, Фінляндыя
- Чанчунь, Кітай
- камуна Стакгольм, Швецыя
- камуна Худынгэ, Швецыя
Зноскі
правіць- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап Statbank Greenland Праверана 12 лютага 2020.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 7. — С. 187.
- ↑ https://sermersooq.gl/da/2024/10/11/koebenhavn-og-nuuk-indgaar-venskabsbyaftale/
Літаратура
правіць- Нук, Готхаб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Го́тхоб // Т. 7. Гоголь — Дебит. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 187. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нук