Новы Горад (Мінск)
Новы Горад, або Новае Места, Новы Рынак — гістарычная мясцовасць у цэнтры Мінска, размешчаная на вялікім узгорку. Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі комплекс архірэйскага падвор’я з Пакроўскай царквой, Гарадскі тэатр, Лютэранская кірха, Віленскі вакзал, Харальная сінагога, Чырвоны касцёл.
На поўнач ад Новага Места пачынаецца Высокі Рынак, на паўночны ўсход — Валокі Полацкія, на паўднёвы ўсход — Стромкі Бераг, на поўдзень — Кашары, на паўднёвы захад — Ляхаўка, на захад — Уборкі.
Гісторыя
правіцьУ канцы XVIII — пачатку XIX ст. пачынаецца карэннае змяненне планіровачнай структуры горада Мінска. Дзеля гэтай мэты ўрад Расійскай імперыі выдаў указ «Аб стварэнні ўсім гарадам, іх пабудовам і вуліцам спецыяльных планаў для кожнай губерні асобна». Асноўнай задачай мерапрыемстваў было добраўпарадкаванне хаатычнай планіроўкі горада: выпрамленне галоўных вуліц, правядзенне водаправода і каналізацыі, стварэнне рэгулярнай забудовы вуліц, разбіўка паркаў і сквераў для адпачынку месцічаў[1].
Ужо ў пачатку XIX ст. ішо�� паступовы пераход феадальнага горада ў капіталістычны. Тэрыторыя Мінска да сярэдзіны XIX ст., у параўнанні з XVIII ст., вырасла амаль у два разы. Змяненне планіровачнай структуры горада пачалося з ліквідавання землянога абарончага вала, які перашкаджаў далейшаму росту горада, яго ўмацаванні былі разбураныя да сярэдзіны XIX ст. Новая жылая забудова пачала размяшчацца цяпер за межамі гарадскіх умацаванняў у паўднёвым і паўднёва-ўсходніх кірунках уздоўж Свіслачы[1].
На месцы цяперашняга Аляксандраўскага сквера ў пачатку XIX ст. узнікла гандлёвая плошча. Яе і ўвесь гэты раён назвалі Новым Горадам. Паступова тут пачынае ўтварацца новы гарадскі цэнтр Мінска. Новыя вуліцы былі пракладзеныя на поўдзень ад Высокага Рынка. Праз усю паўднёвую частку Мінска пралягла вуліца Захар’еўская (цяпер праспект Незалежнасці), якая дзяліла Навамескую плошчу папалам.
У 1835 годзе вялікі пажар у Мінску знішчыў амаль усю драўляную забудову. Пасля гэтага пачалося будаўніцтва мураваных жылых і грамадскіх будынкаў, якія ўзводзіліся ў кварталах на поўдзень ад Захар’еўскай вуліцы. У 1836 годзе ў на паўднёвай частцы Навамескай плошчы закладзены Аляксандраўскі сквер. У сярэдзіне XIX ст. пачалі забудоўвацца мураванымі дамамі вуліцы Падгорная (К. Маркса), Магазінная (Кірава), Шпітальная (Фрунзэ) і іншыя. Жылыя кварталы ўзводзіліся прамавугольнай формы. Іх складалі просталінейныя вуліцы — падоўжаныя і папярочныя, узаемаперпендыкулярныя. Новая частка горада вылучалася выразнай геаметрычнай сеткай вуліц. Асноўныя з іх ішлі паралельна Захар’еўскай вуліцы і падыходзілі да Свіслачы.
У пачатку ХХ ст. Новы Горад уваходзіў у першую паліцэйскую частку горада.
Сучаснасць
правіцьВуліцы і плошчы
правіцьЦяперашняя назва | Першапачатковая назва | Былыя назвы |
Валадарскага вуліца (з 1922) | Лошыцкая вуліца | Серпухаўская вуліца (1866—1922) |
Камсамольская вуліца | Феліцыянаўская вуліца | Багадзельная вуліца (1866—1922) |
Карла Маркса вуліца | Лошыцкая вуліца | Базарная вуліца (1866—1881) Падгорная вуліца (1881—1919) |
Кастрычніцкая плошча | Новае Места плошча (частка)
Навамеская плошча (частка) |
Цэнтральная плошча (?—1984) |
Кірава вуліца | Магазінная вуліца | Універсітэцкая вуліца (?—1934) |
Леніна вуліца | Францішканская вуліца | Губернатарская вуліца (1866—1922) Ленінская вуліца (1922—1945) |
Незалежнасці праспект | Захар’еўская вуліца | Адама Міцкевіча вуліца (8.08.1919—11.07.1920)[2] Савецкая вуліца (1922[3]—1952, частка) Пушкінская вуліца (частка, да 1952) Галоўная вуліца (ням.: Hauptstraße, 1941—25.03.1944) 25 сакавіка вуліца[3] (25.03.1944—27.07.1944) Сталіна праспект (1952—1961) Ленінскі праспект (1961—1991) Францішка Скарыны праспект (1991—2005) |
Свярдлова вуліца | Каломенская вуліца | Ігуменская вуліца (1919—1920)[2] |
Чырвонаармейская вуліца | Кашарская вуліца | Батальённая вуліца (1866—1882) Скобелеўская вуліца (1882—1919) |
Энгельса вуліца | Дамініканская вуліца | Петрапаўлаўская вуліца (1866—1922) |
Янкі Купалы вуліца | Траецкая вуліца (частка) Ягораўская вуліца (частка) Набярэжная вуліца (частка) |
Паліцэйская вуліца (частка, 1866—1919) Пралетарская вуліца (частка) Кастрычніцкая вуліца (1919—1948) Івана Луцкевіча вуліца (частка, 1941—1944)[4][4][5][5] |
Галерэя
правіцьАрхітэктурныя дамінанты і шараговая забудова
правіць-
Архірэйскае падвор’е з Пакроўскай царквой, 1911 г.
-
Гарадскі тэатр, пач. XX ст.
-
Лютэранская кірха, 1901 г.
-
Віленскі вакзал, пач. XX ст.
-
Харальная сінагога, пач. XX ст.
-
Чырвоны касцёл, пач. XX ст.
-
Забудова вуліцы Захар’еўскай на рагу з Багадзельнай (гіст. Феліцыянаўскай)
-
Вуліца Захар’еўская на рагу са Скобелеўскай (гіст. Кашарскай), на месцы колішняй плошчы Новы Рынак. Леваруч Аляксандраўскі сквер, пач. XX ст.
Сквер
правіць-
1870-я
-
1870-я
-
1870-я
-
1913
-
1918
-
1918
-
1933
-
1934
Зноскі
- ↑ а б Памяць. Мінск 2002, с. 645—658.
- ↑ а б Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ↑ а б Леанід Маракоў: «У Мінску існавала вуліца 25 Сакавіка» // «Радыё Свабода», 15 кастрычніка 2010
- ↑ а б Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- ↑ а б Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы
Літаратура
правіць- Т. Чарняўская. Горадабудаўніцтва з канца XVIII да пачатку XX ст. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 645—658. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
- Пазняк 3. С. Рэха даўняга часу: Кн. для вучняў.— Мн.: Нар. асвета, 1985.— 111 с., іл.
- Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
- Сацукевіч І. Гісторыя і сучаснасць урбананімікі Гродна і Мінска (параўнаўчы аналіз) Архівавана 19 мая 2011.
- Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы Архівавана 26 студзеня 2009.