Нобелеўская прэмія па хіміі

Нобелеўская прэмія па хіміі — найбольш прэстыжная ўзнагарода за навуковыя дасягненні ў галіне хіміі, штогод прысуджаецца Нобелеўскім камітэтам у Стакгольме.

Патрабаванні да вылучаемых кандыдатаў

правіць

Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:

  • 1) члены Каралеўскай Шведскай акадэміі навук;
  • 2) члены Нобелеўскіх камітэтаў па фізіцы і хіміі;
  • 3) лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій у галіне фізікі і хіміі;
  • 4) пастаянна і часова працуючыя прафесары фізікі і хіміі ўніверсітэтаў і тэхнічных ВНУ Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, а таксама стакгольмскага Каралінскага інстытута;
  • 5) загадчыкі адпаведных кафедраў, па меншай меры, у шасці ўніверсітэтах або інстытутах, выбраных Акадэміяй навук;
  • 6) іншыя навукоўцы, ад якіх Акадэмія палічыць патрэбным прыняць прапановы.

Выбар асоб, згаданых у пунктах 5 і 6 для вылучэння кандыдатаў, павінен быць зроблены да канца верасня кожнага года.

Лаўрэаты

правіць