Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова аграрна-тэхнічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання Украіны
Національний університет біоресурсів і природокористування України
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Національний університет біоресурсів і природокористування України
Міжнародная назва National University of Life and Environmental Scienсes of Ukraine
Заснаваны 1898
Тып профільны ўніверсітэт
Рэктар Станіслаў Мікалаевіч Нікалаенка
Краіна
Юрыдычны адрас вул. Генерала Радзімцава 19,
03041 г. Кіеў, Украіна
Сайт nubip.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Гісторыя вучэльні бярэ свой пачатак ад сельскагаспадарчага аддзялення, якое было адкрыта 30 верасня 1898 года ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце і трансфармавалася ў 1918 годзе ў сельскагаспадарчы (агранамічны) факультэт. На базе гэтага факультэта ў 1922 годзе ў структуры КПІ быў створаны Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут, які з 1923 года стаў самастойнай вышэйшай навучальнай установай. У 1930-1934 гадах на базе Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута сфармаваліся і пачалі сваю дзейнасць Кіеўскі агранамічны інстытут, Кіеўскі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, Кіеўскі аграінжынерні інстытут цукровай прамысловасці і Аграэканамічны інстытут, пасля рэарганізаваны ў самастойныя навукова-даследчыя інстытуты і факультэты.

У 1930 годзе лясны факультэт Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута аб'ядналі з лесаінжынерным факультэтам Кіеўскага сельскагаспадарчага інстытута - у выніку ўтварыўся Украінскі лесатэхнічны інстытут, які ў гэтым ��а годзе быў рэарганізаваны ў Кіеўскі лесагаспадарчы інстытут. У 1954 годзе Кіеўскі сельскагаспадарчы інстытут быў аб'яднаны з Украінскім лесагаспадарчых інстытутам у адзіную навучальную ўстанову — Украінскую ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію. У 1956-1962 га��ах Украінская сельскагаспадарчая акадэмія ўваходзіла ў склад Украінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук як яе вучэбная частка. У 1957 годзе ў яе структуру ўведзены Кіеўскі ветэрынарны інстытут, які бярэ свой пачатак з ветэрынарнага факультэта КПІ, вылучанага ў 1921 годзе ў самастойную вышэйшую навучальную ўстанову — Кіеўскі ветэрынарна-заатэхнічны інстытут, ад якога ў 1930 годзе аддзяліўся Кіеўскі ветэрынарны інстытут. З 1962 года Украінская сельскагаспадарчая акадэмія перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Структура

правіць

Вучэбна-навуковыя інстытуты

правіць
  • Інстытут энергетыкі, аўтаматыкі і энергазберажэння
  • Інстытут лясной і садова-паркавай гаспадаркі
  • Інстытут бесперапыннай адукацыі і турызму

Факультэты

правіць
  • Аграбіялагічны факультэт
  • Гуманітарна-педагагічны факультэт
  • Механіка-тэхналагічны факультэт
  • Факультэт абароны раслін, біятэхналогій і экалогіі
  • Факультэт аграрнага менеджменту
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў
  • Факультэт землеўпарадкавання
  • Факультэт інфармацыйных тэхналогій
  • Факультэт канструявання і дызайну
  • Факультэт харчовых тэхналогій і кіравання якасцю прадукцыі АПК
  • Эканамічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Рэгіянальныя падраздзяленні

правіць

Спасылкі

правіць
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.