Міхаіл Міхайлавіч Куіш
Міхаіл Міхайлавіч Куіш (нар. 25 лютага 1956, Брэст) — беларускі настаўнік і дзяржаўны дзеяч.
Міхаіл Міхайлавіч Куіш | |
---|---|
Нараджэнне |
25 лютага 1956 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 25 лютага 1956 года ў Брэсце.
Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Настаўнік фізікі».
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізікі. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, камісарам абласнога штаба студэнцкага будаўнічага атрада Брэсцкага абкама ЛКСМБ, сакратаром камітэта ЛКСМБ асобнай воінскай часці, арганізатарам пазашкольнай і пазакласнай работы сярэдняй школы № 11, дырэктарам сярэдняй школы № 18, дырэктарам сярэдняй школы № 32 горада Брэста, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама. Дырэктар установы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі».
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
правіць- Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.»,
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі»[2],
- Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)[3].