Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (пісьменнік)

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў (28 верасня (10 кастрычніка) 1821, Арэнбург — 1 (13) лютага 1876, Санкт-Пецярбург) — рускі пісьменнік і літаратурны крытык.

Міхаіл Васільевіч Аўдзееў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 верасня (10 кастрычніка) 1821[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) лютага 1876[1] (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, драматург, літаратурны крытык, пісьменнік, навэліст
Жанр апавяданне і аповесць[d]
Мова твораў руская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў са старажытнага і заможнага казацкага роду. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома пад кіраўніцтвам Тамаша Зана, сасланага па справе філаматаў. Вучыўся ва Уфімскай гімназіі і ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін.

Аўдзееў — сучаснік і паплечнік Тургенева, які карыстаўся значнай вядомасцю. Дэбютаваў у друку ў 1838 годзе аповяданнем «Стальное кальцо». Асаблівую цікавасць выклікалі яго: «Тамарын» (1852), з яго новым тыпам дзелавога чалавека, ідучага на змену бліскучым, але нікчэмным Пячорыным, і «Падводны камень» (1860), які трактуе пытанні свабоднага кахання. Месца дзеяння раманаў Аўдзеева — дваранскія гнёзды з бясконцымі спрэчками герояў, выхаваных у ціхай утульнасці памешчычага жыцця і ва ўніверсітэцкіх кружках. Гэтыя новыя людзі справы слаба ўдаюцца пісьменніку; яго ідэі эмансіпацыі жанчын не ідуць далей свабоды палавых адносін. Варта адзначыць таксама кнігу «Наша грамадства ў героях і гераінях літаратуры за 50 гадоў (18201870)», выдадзеную ў 1874 і 1907 гадах.

Зноскі