Міхаэль Хайніш
Міхаэль Хайніш (ням.: Michael Hainisch; 15 жніўня 1858 — 26 лютага 1940) — аўстрыйскі палітык. Другі прэзідэнт Аўстрыі. Ён быў абраны ў 1920 год��е.
Міхаэль Хайніш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Michael Hainisch | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Карл Зейц | ||||||
Пераемнік | Вільгельм Міклас | ||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1858[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 лютага 1940[1][2][…] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Маці | Marianne Hainisch[d] | ||||||
Жонка | Emilie Auguste Figdor[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d][5] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прэзідэнцтва
правіцьУдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдант, пасля абрання ў 1920 годзе займаў прэзідэнцкую пасаду 2 тэрміны да 1928 года, гэтак не прымкнуўшы да аніякай партыі.
У перыяд свайго прэзідэнцтва працаваў на пераадоленне той цяжкай сітуацыі, якая ўзнікла ў Аўстрыі пасля Першай сусветнай вайны. Развіваў аграрны сектар і турызм, асабліва ў Альпах, заахвочваў электрыфікацыю чыгунак. Ухваляў гандаль з памежнымі краінамі, як Германіяй. Стаў абаронцам нацыянальных традыцый і культуры і ініцыятарам стварэння закону аховы помнікаў. Хайніш быў ганаровым членам акадэміі навук.
У 1928 годзе асноўныя партыі прапанавалі ўнесці папраўкі ў канстытуцыю дзеля таго, каб пераабраць Хайніша на трэці тэрмін. Федэральны канцлер Ігнац Зайпель прапанаваў яшчэ адзін гадавы тэрмін для Хайніша, але той адмовіўся[6]. Пасля ён займаў пасаду міністра гандлю з 1929 па 1930 гады.
Міхаэль заўсёды падтрымліваў ідэі пангерманізму, таму ўхваліў аншлюс Аўстрыі нацысцкай Германіяй у 1938 годзе, як і многія яго суайчыннікі. Памёр у 1940 годзе, усяго праз год пасля пачатку Другой сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ а б Michael Hainisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Michael Hainisch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Kindred Britain
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118544977 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Austria: Three-Room President Архівавана 3 лістапада 2012.. Time Magazine.
Спасылкі
правіць- Міхаэль Хайніш. Hofburg.at (ням.)
- Міхаэль Хайніш. AEIOU (ням.)