Мікі Маус
Мікі Маус (Мыш Мікі, англ.: Mickey Mouse) — мультыплікацыйны персанаж, адзін з сімвалаў кампаніі Уолта Дыснея і амерыканскай поп-культуры наогул. Уяўляе сабой антрапаморфную мыш.
Афіцыйна днём нараджэння Мікі лічыцца 18 лістапада 1928 г., калі ён з’явіўся ў мультфільме пад назвай «Параходзік Вілі», хоць мыш ужо з’яўлялася раней у кароткаметражцы «Вар’яцкі самалёт». Стужка, якая была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі.
Мыш Мікі размаўляе высокім і тонкім голасам. Да 1946 Уолт Дысней асабіста агучваў Мікі Мауса, з-за хранічнага кашля з прычыны курэння быў вымушаны спыніць агучку. Тады кампанія Дысней даручыла гэтую працу Джыму Макдональду. З 1977 па 2009 Мікі Мауса агучваў Уэйн Олвайн.
Часта з’яўляецца ў кампаніі Дональда Дака і сабакі па мянушцы Плута. Акрамя таго, у Мікі ёсць сяброўка Міні. Мікі Маус фігуруе ў мультфільмах, коміксах, відэагульнях і забаўляльных парках.
З 1 студзеня 2024 года ранняя версія Мікі Мауса з мультфільма «Параходзік Вілі» стала грамадскім здабыткам, выкарыстоўваць вобраз гэтага персанажа могуць усе ахвотныя[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Disney's earliest Mickey and Minnie Mouse enter public domain as US copyright expires (англ.). BBC News (1 студзеня 2024). Праверана 1 студзеня 2024.
Спасылкі
правіцьМікі Маус на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Мікі Мауса
- Lauren Vanpelt. Mickey Mouse -- A Truly Public Character (англ.)(недаступная спасылка) (весна 1999). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 23 жніўня 2008.
- Damien Cave. Mickey Mouse vs. The People (англ.). Salon Media Group, Inc. (21 лютага 2002). Праверана 23 жніўня 2008.
- Doug Bedell. Professor says Disney, others typify copyright problems (англ.). Doug Bedell / The Dallas Morning News (14 сакавіка 2002). Праверана 23 жніўня 2008.