Мікола Ткачоў
Мікалай Гаўрылавіч Ткачоў (8 сакавіка 1918, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 20 красавіка 1979, Мінск) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.
Мікола Ткачоў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1979 (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, журналіст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе ў тыле ворага. Пасля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газеце «За Радзіму». Узначальваў літаб’яднанне «Прыдняпроўе» пры абласной газеце, працаваў над рукапісам свайго рамана «Згуртаванасць» аб партызанскім руху на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасля пераезду ў Мінск працаваў адказным сакратаром часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадах займаў пасаду адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).
Памяць
правіцьЦэнтральная раённая бібліятэка ў Краснаполлі носіць імя Міколы Ткачова.
Творы
правіць- 1938 г. — у часопісе «Полымя рэвалюцыі» надрукавана першае апавяданне «На граніцы»
- 1951 г. — раман «Згуртаванасць», прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць захопнікаў
- 1962 г. — пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В.Рошкі «Што мае вочы бачылі»
- 1963 г. — зборнік «Пошукі скарбаў». У гэты зборнік увайшлі самыя лепшыя апавяданні пісьменніка
- 1975 г. — пераклаў на беларускую мову аповесць М.Прыляжаевай «Жыццё Леніна»
- 1976 г. — нарыс «Дарога барацьбы», які увайшоў у зборнік «Іх справы золатам гараць»
- 1978 г. — зборнік прозы «Дыханне агню». У апавяданнях і нарысах пісьменнік услаўляе сваіх сучаснікаў, занятых мірнай працай.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ткачо́ў Мікола (Мікалай Гаўрылавіч) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 474. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мікола Ткачоў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 540. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Спасылкі
правіць- Мікола Ткачоў «Жарынка»