Мікалай Апанасавіч Дарожкін
Мікалай Апанасавіч Даро́жкін[1] (руск.: Дорожкин Николай Афанасьевич; 14 снежня 1905 — 27 красавіка 1993) — вучоны ў галіне мікалогіі і фітапаталогіі, акадэмік Акадэміі навук БССР (1962; член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Мікалай Апанасавіч Дарожкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 снежня 1905 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1993 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | мікалогія і фітапаталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук (1934) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Гарохаўка Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз у Бранскім раёне Бранскай вобла��ці Расіі). У 1917 годзе скончыў вучылішча ў сяле О́ўстуг[2]. У 1927 годзе — Горыгорацкі земляробчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) і працаваў асістэнтам да 1929 года. У 1929—1930 гг. на пасадзе дырэктара Стара-Барысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, у 1930—1931 гг. — дырэктар Мінскай станцыі аховы раслін. З 1931 года працаваў у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадах навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыяй і адначасова ў 1933—1941 гг. — прафесар кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1936—1940 гг. займаў пасаду дырэктара, у 1940—1941 загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР і адначасова ў 1947—1952 гг. загадчыка кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У час Вялікай Айчыннай вайны М. А. Дарожкін падпольшчык-сувязны партызанскіх атрадаў «Бальшавік» і «Мсціўцы»[2]. У 1944—1948 гг. аднавіў працу ў Мінску Інстытут біялогіі і М. А. Дарожкін займае пасаду загадчыка аддзелам аховы раслін, а ў 1948—1952 гг. дырэктара інстытута. Адначасова ў 1947—1952 гг. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедрай сістэматыкі раслін. У 1952 годзе прызначаны загадчыкам лабараторыяй фітапаталогіі ў Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, а ў 1959 годзе — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва і загадчык лабараторыі. З 1976 года М. А. Дарожкін на пасадзе загадчыка лабараторыяй сістэматыкі ніжэйшых раслін у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць
правіцьМ. А. Дарожкіну належаць навуковыя працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых культур, біялогіі пашырэння ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій[2], і шэрагу патэнтаў[3].
У 1935—1938 гг. абіраўся членам ЦВК БССР. Таксама абіраўся дэлегатам VII Усесаюзнага з’езда Саветаў, на якім выступіў з дакладам. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. Уваходзіў у склад прэзідыума Камісіі Акадэміі навук СССР па навуковым асновам сельскай гаспадаркі, бюро біялагічнага аддзялення Акадэміі навук БССР, рэспубліканскага таварыства «Веды», рэакцыйных калегій часопісаў «Микология и фитопатология» (АН СССР), «Весці АН БССР», «Сельское хозяйство Белоруссии», зборніка «Ботаника» (АН БССР)[2]. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства, якое ўзначаліў у 1947 годзе[2].
Сярод апублікаваных прац:
- Химические средства борьбы с вредителя и болезнями сельскохозяйственных культур. / Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР — Мн., 1959. (у сааўтарстве);
- Болезни люпина. — Мн.: Ураджай, 1965.
- Прогрессивная технология возделывания картофеля. — Л.: Колос, 1976.;
- Фитофтороз картофеля и томатов. — Мн.: Ураджай, 1976. (у сааўтарстве);
- Болезни картофеля. — Мн., 1979. (разам з С. І. Бельскай);
- Методы повышения устойчивости сельскохозяйственных культур к болезням. — Мн.: Наука и техника, 1982.
- Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням / Н. А. Дорожкин, С. И. Бельская, Е. А. Волуевич [и др.]; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1988.
Узнагароды і званні
правіць- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1966)
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971)
- Медаль «За адвагу» (1944)[4] і іншыя медалі.
- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965)
- Дзяржаўная прэмія СССР (1974)
- Медалі і дыпломы ВДНГ СССР і БССР
- Знак Міністэрства адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў рабоце»
Імя М. А. Дарожкіна занесена ў кнігу «Хто ёсць хто» выдавецтва Marquis (ЗША)[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- ↑ а б в г д е Имя в белорусской науке: Дорожкин Николай Афанасьевич (руск.) // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
- ↑ PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
- ↑ ДОРОЖКИН Николай Афанасьевич (14.12.1905 — 27.04.1993) (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Літаратура
правіць- Дарожкін Мікалай Апанасавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 162. — 522 с. — 10 000 экз.
- Дарожкін Мікалай Апанасавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дарожкін Мікалай Апанасавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 263. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / Сост.и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — 120 с.: ил. (руск.) — ISBN 5-343-01246-9
Спасылкі
правіць- Памяці вучонага: ДАРОЖКІН Мікалай Апанасавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Дарожкін, Мікалай Апанасавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1905—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Мікалай Апанасавіч Дарожкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- ДОРОЖКИН Николай Афанасьевич (14.12.1905 – 27.04.1993) (руск.) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
- Дорожкин Николай Афанасьевич Архівавана 25 снежня 2019. (руск.) // Біялагічны факультэт БДУ