Мікалай Іванавіч Вядута
Мікалай Іванавіч Вядута (6 лютага 1913, г. Старабельск, Харкаўская губерня[1] — 25 красавіка 1998) — савецкі і беларускі эканаміст-кібернетык, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), заснавальнік Навуковай школы стратэгічнага планавання. Аўтар больш за 100 навуковых прац.
Мікалай Іванавіч Вядута | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 лютага 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 красавіка 1998 (85 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Yelena Veduta[d] |
Род дзейнасці | эканаміст, кібернетык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера |
Эканоміка, эканамічная кібернетыка, стратэгічнае планаванне |
Месца працы | Цэнтральны навукова-даследчы інстытут тэхнічнага кіравання |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт НАНБ |
Альма-матар | |
Вядомы як | стваральнік дынамічнай мадэлі МГБ |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і данскога казака-урача Івана Вядуты і дваранкі Любові Барбэ.
У 1938 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут[1].
Працоўную дзейнасць пачаў з майстра машынна-трактарнай станцыі. У пачатку вайны быў адпраўлены ў Сталінград перабудоўваць трактарны завод пад вытворчасць танкаў. Пасля Сталінграда М. І. Вядута быў адпраўлены ў Чалябінск перабудоўваць пад вытворчасць танкаў Чалябінскі трактарны завод, а ў 1943 г. — у Барнаул будаваць новы трактарны завод. Пасля вайны ён вярнуўся ў Харкаў, стаў галоўным канструктарам Харкаўскага трактарнага завода. У 1952 годзе павінен быў выехаць у Румынію будаваць трактарны завод, аднак, па звароце ЦК КПСС, як практык і арганізатар вытворчасці, М. І. Вядута быў накіраваны ў аспірантуру Інстытута эканомікі АН СССР.
У 1957—1962 гг. — намеснік дырэктара і загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР[1].
У 1962—1967 гг. — дырэктар Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнага кіравання (ЦНДІТК)[2], член калегіі Міністэрства прыборабудавання СССР. Кіраваў укараненнем першых у краіне аўтаматызаваных сістэм кіравання вытворчасцю на машынабудаўнічых прадпрыемствах.
У 1967 годзе ў БДІНГ імя В. У. Куйбышава была створана кафедра эканоміка-матэматычных метадаў і праграмавання, М. І. Вядута быў першым яе загадчыкам[3].
У 1967—1977 гг. — загадчык сектара Інстытута эканомікі АН БССР і адначасова — загадчык кафедры Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[1].
У 1977—1989 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара НДІЭВМ (Мінск) і ў 1978—1982 гг. — прафесар Рэспубліканскага міжгаліновага інстытута павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін[1].
Мікалай Вядута працаваў галоўным інжынерам Мінскага трактарнага завода, а затым начальнікам аддзела перспектыўнага планавання ў Дзяржплане Беларусі.
Сям’я
правіцьДачка — А. М. Вядута — расійскі эканаміст-кібернетык, прафесар МДУ.
Вобласць навуковай дзейнасці
правіцьЗ канца 1950-х гг. М. І. Вядута цесна супрацоўнічаў з вучонымі Цэнтральнага эканоміка-матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР — акадэмікамі В. С. Нямчынавым, М. Я. Петраковым , М. П. Федарэнкам , С. С. Шаталіным , прафесарам В. В. Наважылавым і іншымі ў станаўленні і развіцці эканоміка-матэматычнага напрамку ў СССР. У сваёй доктарскай дысертацыі ён асаблівую ўвагу надае мадэляванню метаду паслядоўных набліжэнняў, якія імітуюць практыку гаспадарання, што з’явілася развіццём метаду «выдаткі-выпуск» В. В. Лявонцьева для мэт эфектыўнага кіравання эканомікай.
У даследаваннях «Аб эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у прамысловасць» (1960), «Эканамічная эфектыўнасць новай тэхнікі» (1964) і іншых М. І. Вядута асаблівую ўвагу надаваў праблемам павышэння эфектыўнасці грамадскай вытворчасці, прадукцыйнасці працы, рацыянальным размяшчэнні прадукцыйных сіл, спецыялізацыі і кааперавання[4].
Канструюючы цэнтралізаваную (змешаную) эканоміку на аснове айчыннага і замежнага вопыту, М. І. Вядута распрацаваў дынамічную мадэль МГБ, якая прадугледжвае ўключэнне ўздзеяння рынку (коштаў раўнавагі) на вызначэнне прапорцый плана.
Прынцыпы спалучэння плана і рынку, для аптымізацыі кіравання эканомікай, былі выкладзены ім у кнізе «Эканамічная кібернетыка»[5] (1971).
У апошняй кнізе М. І. Вядуты «Сацыяльна эфектыўная эканоміка» (1998) утрымліваюцца асновы сістэмы нацыянальнага рахункаводства для разліку стратэгічнага плана, а таксама матэматычны інструментарый для правядзення канкрэтных разлікаў па складанні траекторыі развіцця дзяржавы.
Герой Савецкага Саюза, генерал арміі В. І. Варэннікаў у сваім сямітомніку «Непаўторнае» згадвае Мікалая Вядуту, як чалавека, які ўнёс уклад у сусветную эканамічную думку[6].
На думку д. э. н. В. Н. Камкова, Вядута быў заснавальнікам школы эканоміка-матэматычнага мадэлявання ў Беларусі і заснавальнікам эканамічнай кібернетыкі ў беларускай эканамічнай навуцы[7].
Міжнароднае прызнанне
правіцьУ 1998 годзе выдавецтва «Міжнародны біяграфічны цэнтр» (г. Кембрыдж) уключыла біяграфію Н. І. Вядуты ў кнігу «2000 выдатных вучоных 20 стагоддзя»[8]. Цікавасць да дынамічнай мадэлі стратэгічнага планавання назіралася ў Кітаі, Германіі і іншых краінах[9].
Узнагароды
правіць- Ордэн «Знак Пашаны» (1966)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Медаль «Ветэран працы»
- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
- Медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Медаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Асноўныя працы
правіць- Ведута, Н. И. Социально эффективная экономика / Под общей ред. докт. экон. наук. Ведута Е. Н. — М.: РЭА, 1999. — 254 с. Архівавана 11 снежня 2017.
- Ведута, Н. И. Марксизм-ленинизм и мы. — Мн.: Радзіма, 1996.
- Ведута, Н. И. Экономическая кибернетика. — Мн.: Наука и техника, 1971. — 318 с.
- Ведута, Н. И. Экономика механизации управленческого труда / Н. И. Ведута, И. Б. Левин, С. И. Лукашевич. — М.: Экономика, 1968. — 149 с.
- Ведута, Н. И. Экономическая эффективность новой техники. — Мн.: Наука и техника, 1964. — 336 с.
- Ведута, Н. И. Об экономической эффективности капитальных вложений в промышленности. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1960.
Зноскі
- ↑ а б в г д Ведута Николай Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
- ↑ История предприятия. ОАО «ЦНИИТУ» Архівавана 11 снежня 2017.
- ↑ Кафедра математических методов в экономике
- ↑ Белорусская Советская Социалистическая Республика (Беларуская Савецкая Сацыяліcтычная Рэспублікa), Белоруссия (Беларусь), (Большая советская энциклопедия) Архівавана 14 мая 2009.
- ↑ «Эканамічная кібернетыка»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2017. Праверана 20 лістапада 2013.
- ↑ Варенников В. И.. Неповторимое. — Москва: Советский писатель, 2001. — 544 с. — ISBN 5-265-03487-0.
- ↑ Ведута Николай Иванович Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ 2000 Outstanding Scientists of the 20th Century / Jon Gifford. — International Biographical Centre, 2000. — 292 с. — ISBN 9780948875687.
- ↑ Ведута Елена Николаевна: «Стратегическое планирование эффективного развития российско-китайских отношений» Архівавана 21 жніўня 2017. // Газета «Жэньминь Жибао»
Літаратура
правіць- Вяду́та Мікалай Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 183. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Национальная академия наук Беларуси
- Мікалай Іванавіч Вядута ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Научная школа стратегического планирования Н. И. Ведуты
- N.I. Veduta and S.A. Dumler, K/ev, 1964, «Computing schemes for solution of problems in scheduling theory» Network Planning Methods in Russian (Cybernetics and Systems Analysis), Springer New York, Volume 1, Number 3 / Май 1965 г.(недаступная спасылка)
- N.I. Veduta and V.A. Safronenko, "A mathematical model of short-term planning of mass production, " Ekon. Mat. Metody, 6, No. 6, 894—909 (1970), Processes with alternating activities (Journal of Mathematical Sciences), Volume 41, Number 4 / Май 1988 г.(недаступная спасылка)