Муданійскае перамір’е
Муданійскае перамір'е 1922 — падпісана 11 кастрычніка 1922 г. у г. Муданья (Турцыя) прадстаўнікамі Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі з аднаго боку і ўрадаў Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі — з другога; 13 кастрычніка 1922 г. да іх далучылася Грэцыя. Муданійскае перамір'е скончыла грэка-турэцкую вайну 1919—1922 гг. і канстатавала перамогу кемалісцкай рэвалюцыі. Прадугледжвала вывад у 30-дзённы тэрмін грэчаскіх войск з Усходняй Фракіі за р. Марыца і часовае захаванне войск саюзнікаў у г. Стамбул і раёне Чарнаморскіх праліваў да падпісання мірнага дагавора. Дзейнічала да заключэння Лазанскага мірнага дагавора 1923 г..
Літаратура
правіць- Муданійскае перамір'е 1922 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 5.