Моладава (Іванаўскі раён)

аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мо́ладава[1] (трансліт.: Moladava, руск.: Молодово) — аграгарадок у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Моладаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Моладава
Капліца-пахавальня Скірмунтаў
Капліца-пахавальня Скірмунтаў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1497
Насельніцтва
  • 699 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1652
Аўтамабільны код
1
СААТА
1230840011
Моладава на карце Беларусі ±
Моладава (Іванаўскі раён) (Беларусь)
Моладава (Іванаўскі раён)
Моладава (Іванаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Моладава (Іванаўскі раён)

Гісторыя

правіць

З канца XV стагоддзя Моладава было ўласнасцю роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы». У 1497 годзе Мацвей Грычына атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча маёнткі ў Моладаве, Праходах і Варацэвічах. У 1540 годзе кароль Жыгімонт Стары пацвердзіў маёнткі аднаму з сыноў Мацвея[2] — Войне (Барысу).

У 1583 годзе Сямён Война ў памяць свайго памерлага бацькі Войны Мацвеевіча Грычыны заказаў звон для царквы ў Моладаве.

У 1692 годзе Элеанора Война, дачка пінскага маршалка Мацея Войны, выйшла замуж за віленскага ваяводу Казіміра Дамініка Агінскага, маёнтак як пасаг перайшоў да роду Агінскіх. Апошнім уласнікам маёнтка з роду Агінскіх быў Міхал Клеафас, які меў шмат даўгоў і ў 1792 годзе прадаў Моладава і Парэчча Сымону Ігнаціевічу Скірмунту за 468 тысяч злотых[2][3].

У канцы XVIII стагоддзя ў Моладава пабудавана новая драўляная Спаса-Узнясенская царква, у якую з папярэдняй царквы перавезены старажытны звон 1583 года[2].

Калі Сымон Скірмунт набыў Моладава там быў стары палац Агінскіх. У 1795 годзе Скірмунт пачаў будаўніцтва новага палаца, адразу па будаўніцтве палічыў палац даволі сціплым і пачаў побач будаўніцтва новай параднай рэзідэнцыі ў стылі класіцызму па праекце архітэктара фон Гроса. Будаўніцтва скончылася ў 1798 годзе. Інтэр’ер упрыгожвалі партрэты Скірмунтаў, напісаныя Валянцінам Ваньковічам. Будынак першага палаца Скірмунтаў сталі выкарыстоўваць як афіцыну, а ў XX стагоддзі перабудавалі пад сельскагаспадарчую школу[3].

У 1830 годзе Аляксандрам Сымонавічам Скірмунтам у Моладаве заснаваны цукровы завод, але ў 1848 годзе спыніў дзейнасць[4].

У 1840 годзе згарэў палац Агінскіх[3].

У 1905—1908 гадах паміж уязной брамай і афіцынай па праекце архітэктара Тадэвуша Раствароўскага пабудавана фамільная капліца[5].

У часы першай сусветнай вайны сядзіба разрабавана. Перад прыходам нямецкіх войск сяляне закапалі старажытны звон на мясцовых могілках. Пасля адыходу немцаў звон адкапалі. Пасля 1920 года пачалося аднаўленне палаца[6].

Апошнім уласнікам сядзібы быў Генрык Скірмунт, які жыў там разам са сваёй сястрой Марыяй. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР Генрык і Марыя расстраляны мясцовымі актывістамі, а палац разрабаваны. На месцы пахавання Генрыка і Марыі Скірмунтаў у 1995 годзе ўсталяваны памятны крыж[2].

Палац і іншыя сядзібныя пабудовы згарэлі ў 1943 годзе, у пасляваенны час разабраны на цэглу. Парк знішчаны. Засталіся толькі руіны капліцы і адзінкавыя дрэвы парку[3].

У 1977 годзе старажытны звон перавезлі ў музей старажытнабеларускай культуры. У 1990 годзе яго вярнулі ў Моладаўскую царкву.

21 ліпеня 1980 года ў склад Моладава ўключана вёска Кучавы[7].

У 2000-х гадах побач з драўлянай Спаса-Узнясенскай царквой пабудаваны новыя храм і званіца. Старажытны звон перанесены ў новую званіцу[6].

У 2010 годзе вёска Моладава пераўтворана ў аграгарадок[8].

Славутасці

правіць
 
Сядзіба Скірмунтаў на малюнку Н. Орды
 
Званіца пры новай царкве са звонам

Страчаная спадчына

правіць

Вядомыя жыхары

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. а б в г Федорук А. Т. «Старинные усадьбы Берестейщины». Минск: БелЭн, 2004. 576 страниц. ISBN 985-11-0305-5.. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2022. Праверана 16 ліпеня 2022.
  3. а б в г Несцярчук Л. М. «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)». Мінск: БЕЛТА, 2002. 334 страницы. ISBN 985-6302-37-4.. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2017. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Династия Скирмунтов.. Праверана 18 сакавіка 2024.
  5. Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область Архівавана 22 жніўня 2017.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 195.
  6. а б В. В. Пай. 435 гадоў з часу адліцця моладаўскага звона (Іванаўскі р-н; 1583), помніка старажытнабеларускай гісторыі і культуры . Краязнаўства Берасцейшчыны (20 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2023. Праверана 9 студзеня 2023.
  7. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  8. Решение Ивановского районного Совета депутатов от 21 сентября 2010 года № 17 "О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки".

Спасылкі

правіць