«Мо́ва нано́ва» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія адкрыліся ў Мінску 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў».[1] Апроч Мінска, праводзіліся ў Баранавічах, Гродне, Бабруйску, Брэсце, Маладзечне, Магілёве, Віцебску, Астраўцы[2], Гомелі, за мяжой адкрыліся ў Кракаве.[3]

«Мова народа ёсць ягоны дух, і дух народа, ёсць ягоная мова» (с).

На курсы прыходзяць розныя людзі і госці: беларускамоўныя лекары, праграмісты, архітэктары, спевакі, пісьменнікі, акцёры.

Курсы лічацца нефармальнымі, гэта неакадэмічнае вывучэнне мовы. Кожныя заняткі маюць тэму (мода, медыцына, сваякі і г. д.) і некалькі ўмоўных рубрык — слоўнік, граматыка, цікавыя факты, прагляд розных фотаздымкаў і іншае.

Таксама пры падтрымцы кампаніі «Velcom» курсы мелі сваю анлайн-трасляцыю[4].

23 ліпеня 2021 года Мінскі райвыканкам ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова».

Пасля ліквідацыі ў 2021 годзе курсы былі вымушаны пакінуць Беларусь.

Прэміі і ўзнагароды

правіць

25 чэрвеня 2014 года ў Мінску адбыўся пяты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK  (ВД). Курсы Мова Нанова атрымалі Гран-пры фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ў намінацыі «Грамадсказначныя праекты».[5]

Цікавыя факты і праекты курсаў

правіць

Мова Нанова стварыла службу бясплатных перакладаў «Хуткая моўная дапамога» [6][7]. Каманда з прафесійных філолагаў-валанцёраў гатовая аператыўна (за некалькі дзён) выканаць пераклад аб’ёмам да 5000 знакаў. Да перакладу прымаюцца публічныя выпадкі ўжывання мовы: сайты, шыльды, афішы, складнікі на таварах, цэтлікі ў крамах, меню ў рэстаранах, рэклама і г.д.

Таксама праводзяцца дабрачынныя спатканні «Мае сэнс»[8].

Адбываюцца экскурсіі ад турыстычнай кампаніі «Віапаль» па беларускіх мясцінах, якія праводзіць арганізатар курсаў Глеб Лабадзенка[9].

28 верасня 2014 года адбыўся першы нацыянальны спартыўны фестываль «Мова Cup»[10], у якім таксама прыняла ўдзел каманда курсаў «Мова Нанова», якая заняла ў агульным заліку пятае месца[11].

5 кастрычніка 2014 года[12] ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» у Мінску адкрыліся курсы «Мова нанова дзеткам» для дашкольнікаў, малодшых школьнікаў i iх бацькоў [13].

27 лістапада 2014 года курсы ўнесены ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.[14]

5-6 снежня 2014 года ў Мінску прайшоў V Фестываль нефармальнай адукацыі. У намінацыі «падзея года» было выбрана пяць найболей заўважных падзей на думку журы. Курсы «Мова Нанова» таксама ўвайшлі ў гэты спіс.[15]

3 студзеня 2015 года на тэлеканале Белсат TV выйшаў першы выпуск тэлеверсіі папулярных бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Вядоўцы праграмы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка — кожную праграму будуць браць новую лексічную і граматычную тэму, а таксама запрашаць цікавага госця.[16]

11 мая 2015 года ў галерэі «Ў» прайшла прэзентацыя новага сайта курсаў www.movananova.by [17]

Першы сезон курсаў адкрыўся 13 студзеня 2014 года ў галерэі «Ў». У Мінску «Мову нанова» вядуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка. У першым навучальным годзе курсаў адбыліся 21 заняткі. Першы сезон скончыўся 9 чэрвеня 2014 года выпускным, на які прыйшлі ў госці гурт Handmade, Лявон Вольскі і Павел Аракелян.[18] Тэмамі заняткаў былі: «Віншаванні і зычэнні»[19] , «Рыцары і бітвы»[20], «Паганства»[21], «Медыцына»[22], «Лаянка»[23], «Сваякі», «Птушкі»[24], «Зоркі»[25], «Кіно», «Мода»[26], «Жарты», «Горад»[27], «Адукацыя»[28], «Вялікдзень»[29], «Тэатр», «Кампутары», «Чалавек і закон», «Раслінны свет», «Інваліднасць»[30], «Казкі»[31].

У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: гурт HandmadE[32], сябры клуба «Гівойт» Юрась Усціновіч і Уладзімір Лічко, Уладзімір Арлоў[33], Віталь Гуркоў, Алега Хаменка[34], гурт Sumarok[35], гурт Rahis[36], Аляксандр Вінчэўскі, гурт «Босае сонца»[37], Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч[38], Ганна Хітрык, гурт «Вурай»[39], Саша Варламаў[40], Андрэй Хадановіч[41], Лявон Вольскі[42], гурт Shuma[43], Вячаслаў Ракіцкі[44], Мікалай Пінігін[45], Зміцер Вайцюшкевіч[46], Кася Камоцкая[47].

Другі сезон курсаў распачаўся 8 верасня 2014 года [48] ў галерэі «Ў». У другім навучальным сезоне адбыліся 35 заняткаў. Апошнія заняткі прайшлі 1 чэрвеня 2015 года.[49] Тэмамі заняткаў былі: «Войска»[48], «Гатэль»[50], «Мастацтва»[51], «Эканоміка»[52], «Рэклама»[53], «Жывёльны свет»[54], «Народны строй»[55], «Мова»[56], «Музей»[57], «Якуб Колас»[58], «У краме»[59], «Экалогія»[60], «Дзеткі»[61], «Паэзія»[62] , «Здаровае Харчаванне»[63], «Каляды»[64], «Зіма»[65], «Бізнес»[66], «Трасянка»[67], «Кавярня»[68], «Адам Міцкевіч»[69], «Масленіца»[70], «Рыгору Барадуліну — 80»[71]., «Журналістыка»[72], «Жаночая драбяза»[73], «Грошы»[74], «Вясна»[75], «Археалогія»[76], «Спадчына»[77], «Цырульня»[78] , «Васіль Быкаў»[79], «Тэлебачанне»[80], «Матацыклы»[81], «Гендар».[82]

У госці на заняткі прыходзілі шмат знакамітасцяў і музыкаў: Уладзімір Арлоў[83], «Стары Ольса»[84], Алег Рудакоў[85], Пятро Клюеў[86], Сяргей Харэўскі[87], гурт «Рэха»[88], Аляксандр Куль[89], гурт У нескладовае[90], Сяржук Доўгушаў[91], гурт Akute[92], ТрыА Алеся Лася[93], гурт KRIWI[94], гурт ZnaROCK[95], Паліна Рэспубліка[96], «Людзі на балоце»[97], гурт Navi[98], гурт «Мутнаевока»[99], Сяргей Башлыкевіч (Leibonik)[100], гурт «Мутнаевока»[101], Зміцер Вайцюшкевіч[102], Віктар Шалкевіч [103], гурт Trubetskoy[104], Алег Трусаў[105], гурт J:МОРС[106], гурт Haina[107], гурт GUDA[108], гурт Нагуаль, гурт :B:N:[109], Руся і Shuma voices[110], гурт «Крама», Юрый Жыгамонт[111], Лявон Вольскі, гурт Троіца[112]

Бабруйск

правіць
 
Мова нанова Бабруйск, 21 сакавіка 2014.

21 лютага 2014 года [113], у Дзень беларускай мовы, Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка перадалі эстафету моўных курсаў аднадумцам у Бабруйску: філолагу Вользе Рудай і журналістцы Алесе Лацінскай. Заняткі адбываліся па пятніцах а 18.00.

Першыя заняткі правялі арганізатары мінскай «Мовы нановы» Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Студэнтаў прыйшло 20 чалавек. Размаўлялі пра беларускія вітанні і звароты, спрадвечныя формы беларуских імёнаў, прадставілі слоўнік «Сваякі», пачыталі артыкулы з «Нашай Нівы» пачатку ХХ стагоддзя. Студэнты выканалі творчае заданне: прыдумаць свой працяг да вядомых прыказак і прымавак. Мерапрыемства адбылося пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі». Прысутныя атрымалі памятныя прызы ад «Будзьмы», а таксама кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Адкрыццё другога сезона курсаў адбылося 19 верасня 2014 года.[114] У першым занятку, прысвечаным спорту, прыняў удзел госць з Мінска — журналіст «Еўрарадыё», удзельнік рок-гурта «HandMadE», спартсмен Яўген Валошын.

18 верасня 2015 года пачаўся трэці сезон курсаў.[115] Госцем першых заняткаў стаў Сяргей Доўгушаў, лідар гурта «Vuraj».

Гродна

правіць
 
Мова нанова Гродна, 14 сакавіка 2014.

Больш за сто чалавек прыйшло 14 сакавіка 2014 года[116] на прэзентацыю курса Мова Нанова, арганізаваную сябрамі ГА «Цэнтр „Трэці сектар“». Ужо за 15 хвілін да пачатку прэзентацыі стала ясна, што офіс арганізацыі, у якім планавалася правесці сустрэчу, проста не змесціць усіх ахвотных. Давялося тэрмінова шукаць большае памяшканне і пераносіць пачатак сустрэчы на паўгадзіны пазней. У залі былі людзі самых розных узростаў: слухачы «Універсітэта Залатога Веку», студэнты, людзі сярэдняга ўзросту. Большасць з іх ніколі раней не была заўважана на якіх-небудзь грамадскіх мерапрыемствах. Прэзентацыю вялі заснавальнікі Мовы Нанова — Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская.

Госці з Мінска расказалі пра канцэпцыю курса, прадэманстравалі прыклады асобных заняткаў. Потым было практыкаванне, у час якога ўдзельнікі прэзентацыі ў групах павінны былі дапісваць варыянты працягу беларускіх прымавак (падобных да «Дзеду міла…», «Любы дурань ведае…»). У канцы сустрэчы яе ўдзельнікам былі прадстаўлены гарадзенскія вядучыя курсаў Мова Нанова Вольга Астроўская і Ігар Кузьмініч.

29 верасня 2014 года распачаўся другі сезон курсаў.[117]

14 верасня 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[118] Таксама ў той дзень адкрыліся асобныя заняткі для дзетак.

Баранавічы

правіць
 
Мова нанова Баранавічы, 15 сакавіка 2014.


У суботу, 15 сакавіка 2014 года[119], Мова Нанова стартавала ў Баранавічах. Заняткі будуць праходзіць у памяшканні грамадскай экалагічнай арганізацыі «Неруш» (Паўлава, 12).

Баранавіцкія курсы ініцыявала Юлія Траццяк, яна ж і будзе праводзіць заняткі.

Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачоў сабралася 30 чалавек. Заняткі прайшлі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

10 верасня 2014 года [120] адбыліся першыя заняткі другога сезону курсаў. Курсы наведалі 18 чалавек. Гасцямі былі Ігар Ліштван і Вадзім Урублеўскі. На занятках была складзена агульная схема радаводу, зробленаі тэатральная пастаноўка на імправізаванай сцэне казкі «Рэпка», былі вывучаны непажаданыя суфіксы дзеясловаў.

9 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезону курсаў [121]

Нясвіж

правіць
 
Мова нанова Нясвіж, 22 сакавіка 2014.

Заняткі «Мова нанова» прайшлі ў Нясвіжы 22 сакавіка 2014 года [122]. Іх правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Арганізавала сустрэчу мастачка Наталля Бордак.

Акрамя першых заняткаў курсы ў горадзе Нясвіжу больш не адбываліся.

 
Мова нанова Брэст, 27 красавіка 2014.

27 красавіка 2014 года ў Брэсце [123] адбыліся першыя заняткі, якія сабралі больш за 90 чалавек. Заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Слухачы вывучылі беларускія адпаведнікі сваіх імёнаў, выканалі творчае заданне, патрэніраваліся на хуткамоўках, паслухалі галасы выбітных беларускіх паэтаў. «Мова Нанова» стане традыцыйнай у Брэсце: кожную сераду можна будзе бясплатна і з задавальненнем адчуць і пачуць беларускае слова. Эстафету выкладання курсаў у Брэсце падхапілі Інга Воран і Яўген Скрабец. Арганізатары і выкладчыкі курсаў абяцаюць нясумныя заняткі.

6 верасня 2014 года стартаваў другі сезон курсаў.[124]

5 кастрычніка 2015 года распачаўся трэці сезон курсаў.[125] Госцем праграмы першых заняткаў стаў вядомы акцёр і вядоўца перадачы «Падарожжы дылетанта» Юрый Жыгамонт.

У 2015 годзе стартаваў дзіцячы праект (выкладчыца Аляксандра Грынь).

Маладзечна

правіць
 
Мова нанова Маладзечна, 7 мая 2014.

Першыя заняткі «Мова Нанова» ў Маладзечне 7 мая 2014 года[126] сабралі пад 60 чалавек. Правялі іх выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Сустрэча доўжылася больш за дзве гадзіны. Слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускія формы імёнаў, навучыліся вышукваць ілжэсяброў перакладчыка, папрактыкаваліся ў прыгожым маўленні і пачулі галасы Якуба Коласа і Янкі Купалы. Далей выкладаць на курсах будуць маладзечанская журналістка Настасся Роўда і культурніцкі дзеяч з Мінска Алесь Мазанік.

15 верасня 2014 года[127] распачаліся першыя заняткі другога сезона курсаў.[128]

15 верасня 2015 года[129] Галоўнай тэмай стала лета, якое скончылася. Курсанты расказвалі аб сваім адпачынку, дзяліліся ўражаннямі: хто пабываў за мяжой, хто на лецішчы ці ў вёсцы.

Магілёў

правіць
 
Мова нанова Магілёў, 11 мая 2014.

11 мая 2014 года Магілёў [130] стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся заняткі «Мова нанова», якія па традыцыі правялі заснавальнікі курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На ўрок у грамадскі цэнтр «Кола» прыйшло пад 50 чалавек — аўдыторыя для падобнага роду імпрэзаў не малая для Магілёва. На заняткі нават прыехалі са сваёй выкладчыцай дзеткі з Оршы. Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская расказалі магілёўскай грамадзе пра беларускі імяннік, традыцыйныя назвы сваякоў, згадалі беларускія хуткамоўкі, прыказкі ды прымаўкі. Усе веды былі замацаваныя на практыцы. У далейшым курсы планавалі праводзіць у горадзе штосераду, а іх вядоўцам меў стаць мясцовы выкладчык Юрась Каласоўскі.

9 верасня 2014 года адбыліся першыя заняткі другога сезона курсаў.

8 верасня 2015 года адбыліся першыя заняткі трэцяга сезона курсаў.

Віцебск

правіць
 
Мова нанова Віцебск, 25 мая 2014.

Прэзентацыя бясплатных публічных курсаў беларускай мовы адбылася ў нядзелю, 25 мая 2014 года[131], у выставачнай зале культурна-гістарычнага комплексу Залатое кола горада Віцебска «Дзвіна». Віцебск стаў дзясятым горадам, дзе адкрыліся курсы. На першыя заняткі курсаў сабралі больш за 50 чалавек.

Уводны занятак правялі стваральнікі мінскіх курсаў — журналіст Глеб Лабадзенка і філолаг Алеся Літвіноўская. На першай сустрэчы слухачы даведаліся пра спрадвечна беларускую форму свайго імя. Слухачы навучыліся лепш карыстацца сінонімамі. Выкладчыкі расказалі, як правільна называць сваякоў. Папрактыкаваліся студэнты і ў прыгожым маўленні хуткагаворак, паспаборнічалі ў моўных вынаходствах.

Заняткі будуць весці мясцовыя выкладчыкі. Адным з іх стане філолаг Сяргей Маркаў.

Другі сезон курсаў пачаўся 7 верасня 2015 года[132].

Трэці сезон курсаў пачаўся 23 верасня 2016 года[133].

Чацвёрты сезон курсаў пачаўся 27 верасня 2017 года ў арт-пабе «Торвальд» (вул. Тастога, 1). Беларускай мове, культуры, літаратуры і гісторыі віцяблян чацвёрты год навучаюць тэлевядучы Сяргей Маркаў і філолаг Таццяна Дубоўская.

Астравец

правіць
 
Мова Нанова Астравец, 4 лютага 2015.

Першыя заняткі прайшлі 4 лютага 2015 года[134], іх правялі вядоўцы менскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. У далейшым весці курсы будуць настаўніца Вольга Лябецкая і журналістка Алёна Гануліч. Гімназія, дзе будуць праходзіць курсы, зусім новая — яна адкрылася 12 студзеня. Кабінеты і памяшканні абсталяваныя тэхнікай. На першых занятках прысутнічалі жыхары Астраўца і навакольных вёсак. Гасцей прывітала дырэктар гімназіі Алена Чаславаўна Севасцьян. На занятках слухачы даведаліся пра беларускія формы сваіх імёнаў, абмеркавалі безэквівалентную беларускую лексіку, патрэніраваліся ў чытанні хуткамовак, успомнілі беларускія назвы сваякоў. У канцы ўсіх чакаў музычны госць — выступ саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі Сержука Доўгушава.

Другі сезон распачаўся 14 кастрычніка 2015 года.[135]

Гомель

правіць
 
Мова Нанова Гомель, 15 лютага 2015.

15 лютага 2015 года[136] Гомель стаў 10-м горадам, дзе запрацавалі курсы. Першыя заняткі правялі выкладчыкі мінскіх курсаў Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. На курсы ў філіял Веткаўскага музея ў гарадскім парку сабралася каля 60 чалавек. Наведнікі даведаліся пра лексіку па тэме «Крама», а таксама пра безэквівалентную лексіку ў беларускай мове. Перад грамадой выступіў саліст Белдзяржфілармоніі, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.

6 верасня 2015 года распачаўся другі сезон.

Мова нанова ў замежжы

правіць

Пасля ліквідацыі ў 2021 годзе курсы вымушаны пакінуць Беларусь і з’ехаць у эміграцыю, дзе цяпер працягваюць працу. Заняткі адбываюцца ў Беластоку[137], Быдгашчы, Варшаве[138], Вільнюсе[139], Рызе[140], Тбілісі, Торуні, Труймясце[141], Уроцлаве[142][143].

Варшава

правіць
 
Сустрэча бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова з Варшавы»

26 верасня 2021 года ў Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці пачаліся бясплатныя заняткі беларускай мовы «Мова нанова з Варшавы». У праграме былі гульні, інтэрактыў. Музычным госцем быў лідар гурта «Dzieciuku» Алесь Дзянісаў[144].

У лістападзе каманда «Мовы нанова з Варшавы» пераехала на пляцоўку Беларускага моладзевага хабу.

25 лістапада 2021 года пачаліся заняткі «Мовы нанова Дзеткам». Першым госцем заняткаў быў Сяржук Кедышка.

Агулам за першы сезон «Мовы нанова» было праведзена каля 30 заняткаў для дарослых і больш за 80 заняткаў для дзяцей.

Каманда «Мовы нанова з Варшавы» прыняла ўдзел у конкурсе беларускага кіно «Бульбамуві 2021» у намінацыі MŁODE KINO BIAŁORUSKIE 2021[145].

Вялікая колькасць удзельнікаў завітала на заняткі «Мовы нанова з Варшавы», якія былі прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Госцем сустрэчы быў аўтар канала «Жыццё Маліна» — Мікіта Мелказёраў.

У ліпені 2022 года каманда далучылася да акцыі «Тыдзень беларускай культуры» і правяла заняткі для дзяцей і дарослых. А таксама прыняла ўдзел у фестывалі «Тутака-2022», дзе правялі вечар паэтаў, заняткі беларускай мовы для дарослых, а таксама паказалі казку для маленькіх «Сябры лесу».

На красавік 2023 года заняткі «Мовы нанова з Варшавы» існуюць у фармаце размоўнага клуба «Гутарок», а таксама перыядычна праводзяць розныя моўныя мастэрні, гуляюць у настолкі.

Зноскі

  1. «Мова нанова»: У «Галерэі Ў» стартавалі новыя моўныя курсы. Архівавана 9 красавіка 2014. — артыкул на сайце budzma.by
  2. Прайшоў першы занятак курсаў «Мова нанова» ў Астраўцы — артыкул на сайце ostrovets.by
  3. Суполка ў фэйсбуку
  4. Курсы «Мова нанова» цяпер маюць анлайн-трансляцыю Архівавана 24 красавіка 2017. — артыкул на сайце racyja.com
  5. Пераможцы AD.NAK!: беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект, грамадсказначныя праекты Архівавана 26 ліпеня 2014. — артыкул на сайце http://adnak.by
  6. «Мова Нанова» стварыла службу бясплатных перакладаў на беларускую мову Архівавана 29 лістапада 2014. — артыкул на сайце gazetanm.eu
  7. Хуткая моўная дапамога
  8. Дабрачынны аўкцыён Архівавана 2 снежня 2014.
  9. Глеб Лабадзенка: «На аўтарскіх экскурсіях спадзяюцца пачуць што-небудзь адметнае» Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце belarus.tio.by
  10. Cпартова-моўны фэстываль «Мова Cup» — артыкул на сайце svaboda.mobi
  11. Падведзены вынікі спартыўнага фестывалю «Мова Cup» Архівавана 29 лістапада 2014. — артыкул на сайце mst.by
  12. «Мова нанова» — цяпер і для дзетак — артыкул на сайце svaboda.org
  13. Першыя заняткі «Мова Нанова Дзеткам» сабралі прыблізна 60 дзяцей — артыкул на сайце novychas.info
  14. Курсы «Мова Нанова» атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю Архівавана 24 снежня 2014. — артыкул на сайце budzma.by
  15. Вынікі конкурса «Падзея года» Архівавана 3 чэрвеня 2021. — артыкул на сайце adukatar.net
  16. Мова Нанова — тэлеверсія папулярных бясплатных курсаў  — артыкул на сайце belsat.eu
  17. «Мова Нанова» запусціла новы суперсайт Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце budzma.by
  18. Выпускны на занятках «Мова Нанова» (фотарэпартаж) — артыкул на сайце budzma.by
  19. «Мова нанова»: фотарэпартаж з першага занятку — артыкул на сайце generation.by
  20. На другой «Мове нанова» Уладзімір Арлоў нечакана дастаў шаблю — артыкул на сайце budzma.by
  21. ВІДЭА Выступ эксперта Святланы Сігаевай(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2014. Праверана 6 верасня 2015.
  22. Мова нанова № 4 — Медыцына(недаступная спасылка) — артыкул на сайце budzma.by
  23. Фотарэпартаж з пятых заняткаў курсаў «Мова Нанова» — артыкул на сайце budzma.by
  24. "Спевы Барадуліна, птушкі ды караоке — чарговая «Мова нанова» прайшла 24 лютага — артыкул на сайце websmi.by
  25. Мова нанова № 9 — Зоркі (фота) — артыкул на сайце budzma.by
  26. Мова нанова № 11 — Мода — артыкул на сайце budzma.by
  27. Заняткі курсаў «Мова нанова» былі прысвечаныя гораду — артыкул на сайце budzma.by
  28. Мова Нанова № 14 — Адукацыя — артыкул на сайце budzma.by
  29. Мова Нанова № 15 — Вялікдзень — артыкул на сайце budzma.by
  30. «Мова нанова» пра людзей з інваліднасцю: галоўнае не слова, а паняцце Архівавана 4 сакавіка 2016. артыкул на сайце http://disright.org
  31. Апошнія сур’ёзныя заняткі ў гэтым сезоне Архівавана 28 жніўня 2014.
  32. Поўны выступ гурта HandmadE Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  33. Выступ Уладзіміра Арлова Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  34. Выступ Алега Хаменкі Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  35. Выступ Ігара Палынскага (гурт Sumarok)(недаступная спасылка) movananova.by
  36. Выступ гурта Rahis + групавое караоке(недаступная спасылка) movananova.by
  37. Выступ гурта BosaeSonca Архівавана 24 кастрычніка 2016. movananova.by
  38. Выступ Віктара Шалкевіча Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  39. Гурт Вурай і народны хор «Мова нанова» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  40. Выступ Сашы Варламава Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  41. Выступ Андрэя Хадановіча + «Дон Жуан» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  42. Выступ Лявона Вольскага Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  43. Выступ гурта Shuma з хорам «Мова Нанова» Архівавана 17 красавіка 2017. movananova.by
  44. Выступ Вячаслава Ракіцкага Архівавана 13 чэрвеня 2017. movananova.by
  45. Выступ Мікалая Пінігіна(недаступная спасылка) movananova.by
  46. Выступ Змітра Вайцюшкевіча Архівавана 29 ліпеня 2015. movananova.by
  47. Выступ Касі Камоцкай Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  48. а б Мова нанова: 500-годдзе Бітвы пад Воршай! артыкул на сайце budzma.by
  49. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — ВЫПУСКНЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  50. Поўны запіс заняткаў 15.09.2014 у Менску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  51. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў 22.09.2014 у Галерэі Ў у Менску(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  52. Мова Нанова: Эканоміка (фота) артыкул на сайце budzma.by
  53. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Рэклама»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  54. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Жывёльны свет» (+ канцэрт AKUTE) Архівавана 4 сакавіка 2016. артыкул на сайце budzma.by
  55. фота артыкул на сайце budzma.by
  56. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Мова»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  57. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Музей» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  58. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў, прысвечаных Якубу Коласу Архівавана 2 снежня 2014. movananova.by
  59. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «У краме» Архівавана 2 снежня 2014. movananova.by
  60. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Экалогія» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  61. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Дзеці» (+ канцэрт Мутнае Вока) Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  62. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў 8.12.2014 у Менску Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  63. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Здаровае харчаванне» (+ выступ Сяргея Доў��ушава) Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  64. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Каляды» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  65. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Зіма» Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  66. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Бізнес» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  67. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Трасянка» Архівавана 27 жніўня 2016. movananova.by
  68. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Кавярня» Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  69. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Адам Міцкевіч» Архівавана 11 студзеня 2017. movananova.by
  70. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Масленіца» Архівавана 26 лютага 2017. movananova.by
  71. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «80 год Рыгору Барадуліну» Архівавана 26 мая 2016. movananova.by
  72. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў «Журналістыка» Архівавана 26 лютага 2017. movananova.by
  73. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Жаночая драбяза Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  74. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Грошы Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  75. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Вясна Архівавана 9 сакавіка 2017. movananova.by
  76. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Археалогія Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  77. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Спадчына Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  78. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Цырульня Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  79. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Васіль Быкаў Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  80. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Тэлебачанне Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  81. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Матацыклы Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  82. ВІДЭА Поўны запіс заняткаў Мова Нанова — Гендар Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  83. МОВА НАНОВА: Нашчадкі пераможцаў зьбіраюцца тут! артыкул на сайце svaboda.org
  84. ЦІКАВІНКІ Стары Ольса: Бітва пад Воршай (аўдыё) Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  85. Алег Рудакоў: Мова і нацыянальны строй — галоўныя чыньнікі ідэнтыфікацыі беларусаў артыкул на сайце charter97.org
  86. ГОСЦЬ Пятро Клюеў + ВІДЭА Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  87. Сяргей Харэўскі Архівавана 2 ліпеня 2015. movananova.by
  88. ВІДЭА Выступ гурта RECHA Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  89. Аляксандр Куль + ВІДЭА Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  90. ВІДЭА Выступ гурта У нескладовае на Мова Нанова Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  91. ВІДЭА Спеўны сход на «Мове Нанове»! Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  92. ВІДЭА Выступ гурта Akute на Мове Нанове 13.10.2014 Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  93. ВІДЭА Выступ ТрыА Алеся Лася на Мова Нанова Архівавана 3 красавіка 2017. movananova.by
  94. ВІДЭА Гурт KRIWI на Мова Нанова! Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  95. ВІДЭА Гурт ZnaROCK на Мове Нанова! Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  96. ВІДЭА Паліна Рэспубліка на Мове Нанова 10.11.2014 Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  97. ВІДЭА Выступ гурта Людзі на балоце Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  98. ВІДЭА Запіс выступу гурта NAVI Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  99. ВІДЭА Гурт Мутнаевока на Мова Нанова! Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  100. Выступ Сяргея Башлыкевіча(Гурт Liebonik) Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  101. ВІДЭА Выступ Сяргея Башлыкевіча(Гурт Liebonik) на Мова Нанова Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  102. ВІДЭА Зміцер Вайцюшкевіч(недаступная спасылка) movananova.by
  103. Выступ Віктара Шалкевіча Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  104. Trubetskoy прэзентаваў новую песню на верш Максіма Багдановіча budzma.by
  105. ВІДЭА Алег Трусаў Архівавана 12 чэрвеня 2017. movananova.by
  106. J:морс праспяваў «Асфальт» па-беларуску артыкул на сайце nashaniva.by
  107. Выступ гурта HAINA Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  108. Выступ гурта GUDA Архівавана 26 лютага 2017. movananova.by
  109. Выступ гурта :B:N:(недаступная спасылка) movananova.by
  110. Выступ гурта Shuma voices Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  111. Падарожжы дылетанта Юрыя Жыгамонта Архівавана 4 сакавіка 2016. movananova.by
  112. ВЫПУСКНЫ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 верасня 2015.
  113. В Бобруйске открылись курсы «Мова нанова» — артыкул на сайце euroradio.fm
  114. 19 верасня ў Бабруйску стартаваў новы сезон «Мова нанова» Архівавана 2 чэрвеня 2017. — артыкул на сайце babruysk.by
  115. Бабруйск — новы сезон Архівавана 2 чэрвеня 2017. — артыкул на сайце babruysk.by
  116. На першы занятак «Мова нанова» ў Гродне прыйшло больш за 100 чалавек Архівавана 18 сакавіка 2014. — артыкул на сайце tut.by
  117. Новы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова» пачынаецца ў Гродна (недаступная спасылка) — артыкул на сайце grodno.in
  118. Новы сезон курсаў беларускай мовы «Мова нанова» пачынаецца ў Гродна Архівавана 20 студзеня 2019. — артыкул на сайце t-styl.info
  119. У Баранавічах стартавалі бясплатныя інтэрактыўныя курсы беларускай мовы «Мова нанова» Архівавана 19 сакавіка 2014. — артыкул на сайце intex-press.by
  120. Мова нанова. Другi сезон ў тваім горадзе!(недаступная спасылка) — артыкул на сайце барановичи.net/news
  121. Мова нанова. Трэці сезон ў тваім горадзе! Архівавана 5 сакавіка 2016. — артыкул на сайце intex-press.by
  122. «Мова нанова» прайшла ў Нясвіжы Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце movananova.by
  123. Жыве мова! — артыкул на сайце racyja.com
  124. На берасцейскіх курсах «МОВА НАНОВА» адпачывала 50 чалавек  — артыкул на сайце virtual.brest.by
  125. Новы сезон «Мовы нанова» ў Брэсце — артыкул на сайце nashaniva.by
  126. Першыя заняткі «Мовы Нанова» ў Маладзечне Архівавана 11 мая 2014. — артыкул на сайце rh.by
  127. «Мова Нанова» вяртаецца і ў Маладзечна — артыкул на сайце nashaniva.by
  128. Першы занятак другога сезона. «Адукацыя» — фота на сайце facebook.com
  129. новы сезон бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова нанова»  — артыкул на сайце kraj.by
  130. 11 мая Магілёў стаў дзявятым горадам, дзе распачаліся моўныя заняткі. — артыкул на сайце svaboda.org
  131. Як у Віцебску прайшоў першы занятак «Мовы Нанова». Архівавана 9 чэрвеня 2014. — артыкул на сайце tut.by
  132. У Віцебску адкрываецца другі сезон курсаў «Мова нанова» Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце hnews.vitebsk.cc
  133. адкрыццё новага сезона «Мова нанова» ў Віцебску прыедзе Юрый Жыгамонт(недаступная спасылка) — артыкул на сайце tut.by
  134. Мова Нанова стартавала ў Астраўцы (ФОТА, ВІДЭА) Архівавана 18 ліпеня 2015. — артыкул на сайце movananova.by
  135. Мова Нанова стартавала ў Астраўцы (ФОТА, ВІДЭА) Архівавана 4 сакавіка 2016. — артыкул на сайце movananova.by
  136. У Гомель прыйшла «Мова Нанова» — артыкул на сайце svaboda.org
  137. Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Беластоку
  138. МОВА Нанова з Варшавы
  139. Мова Нанова Вільня
  140. Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» ў Рызе
  141. Мова нанова Трохграддзе
  142. Мова Нанова Уроцлаў
  143. Мова нанова ў замежжы
  144. «Мова нанова з Варшавы» 26.09.2021(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2023. Праверана 8 красавіка 2023.
  145. Mova reż. Alana Ivory 9 лістапада 2021

Спасылкі

правіць

«Мова нанова» ў Сеціве

правіць

Пра «Мова нанова» у СМІ

правіць