Марыя Тэрэзія
Мары́я Тэрэ́зія (ням.: Maria Theresia, 13 мая 1717 — 29 лістапада 1780) — эрцгерцагіня Аўстрыі, кароль Венгрыі[10] з 25 чэрвеня 1741, каралева Багеміі з 20 кастрычніка 1740 (мела гэтыя тытулы асабіста, па спадчыне) і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі (як жонка, а затым удава Франца I Стэфана Латарынгскага). Заснавальніца Латарынгскага адгалінавання дынастыі Габсбургаў.
Біяграфія
правіць3 дынастыі Габсбургаў. Дачка імператара «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Карла VI (правіў у 1711—40). Атрымала ў спадчыну аўстрыйскі прастол пасля смерці бацькі паводле Прагматычнай санкцыі 1713 (у 1740—48 спадчыннае права Мырі Тэрэзіі аспрэчвалі еўрапейскія манархіі ў ходзе вайны за аўстрыйскую спадчыну). Да 1765 яе суправіцелем быў муж (з 1736) герцаг Франц Стэфан Латарынгскі (з 1745 імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» Франц I), з 1765 — старэйшы сын Іосіф II. У час праўлення Марыі Тэрэзіі Аўстрыя ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне (1756—63) і 1-м падзеле Рэчы Паспалітай (1772), завалодала Букавінай (1775). Ва ўнутранай палітыцы цэнтралізавала дзяржаўнае кіраванне, садзейнічала развіццю прамысловасці і гандлю, прытрымлівалася асветнага абсалютызму, у т.л. заснавала народнага школьніцтва ў Аўстрыі (1774), абмежавала паншчыну ў Чэхіі (1775), адмяніла катаванні (1776).
Валадарынне Марыі Тэрэзіі — час актыўных рэформ. Яна ўваходзіць у лік прадстаўнікоў дынастыі, якая карысталася найбольшай папулярнасцю. Сярод яе шматлікіх нашчадкаў — два імператары (Іосіф II і Леапольд II), а таксама знакамітая каралева Францыі «аўстрыячка» Марыя Антуанета.
Зноскі
- ↑ а б Maria Theresia van Oostenrijk
- ↑ а б Pick R. Maria Theresa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Мария Терезия // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Gadzinski A. Maria Theresia // KALLIOPE Austria: Frauen in Gesellschaft, Kultur und Wissenschaft — Wien: Bundesministerium für Europa, Integration und Äußeres, 2015. — S. 30. — ISBN 978-3-9503655-5-9
- ↑ http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine5.html Праверана 22 студзеня 2016.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2017. Праверана 21 мая 2021.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ менавіта так, таму што Венгрыяй у прынцыпе не можа кіраваць жанчына
Літаратура
правіць- Калаткоў, У.Я. Марыя Тэрэзія // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.
- Sabatier, Antoine, Abbé. Abrégé historique de la vie de Marie-Thérèse, Impératrice Reine de Hongrie, tiré de la Galerie universelle des Hommes célèbres, etc. Lausanne: chez François Grasset & Comp., 1773.
- Castilhon, Jean. Précis historique de la vie de Marie-Thérèse, archiduchesse d’Autriche, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême. 1781.
- Rautenstrauch, Johann. Biographie Marien Theresiens. Wien; Presburg: Loewe, 1780.
- Fromageot, Abbé. Annales du règne de Marie-Thérèse, impératrice douairière, reine de Hongrie et de Bohême, archiduchesse d'Autriche, etc. Paris: Prault fils, 1775.
- Richter, Christoph Gottlieb. Lebens- und Staats-Geschichte der... Fürstin Maria Theresia, Königin in Ungarn und Böhmen, Ertzherzogin in Oesterreich. Nürnberg: Albrechts, 1744-45.
- Seyfart, Johann Friedrich. Kurzgefaßte Lebens- und Regierungsgeschichte der verstorbenen Kaiserin Marie Theresie, Königin von Hungarn und Böhmen, etc. etc. etc. Leipzig: Kummer, 1781.
- Duller, Eduard. Maria Theresia und ihre Zeit. Wiesbaden: W. Beyerle, 1844.
- Renner, Karl. Maria Theresia von Oesterreich und Friedrich der Große von Preußen: geschrieben zur Vorbereitung auf das Studium der 3 Schlesischen Kriege, zunächst für die unteren Klassen der Militairschulen. Glogau; Lissa: Verf.; N. Günter i. Comm., 1830.
- Wolf, Adam. Oesterreich unter Maria Theresia. Wien: Gerold, 1855.
- Arneth, Alfred Ritter von. Geschichte Maria Theresia’s. Wien: W. Braumüller, 1863-1879.
- Krones, Franz von. Grundriss der österreichischen Geschichte. Wien: A. Hölder, 1882. Bd. IV, 760-69.
- Grünberg, Karl. Die Bauernbefreiung und die Auflösung des gutsherrlich bäuerlichen Verhältnisses in Böhmen, Mähren und Schlesien. Leipzig: Duncker & Humblot, 1893-1894.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Тэрэзія