Марына Міхайлаўна Раскова
Ма��ы́на Міха́йлаўна Раско́ва (руск.: Мари́на Миха́йловна Раско́ва; 15 (28) сакавіка 1912, Масква — 4 студзеня 1943, пад Саратавам) — савецкая лётчыца-штурман, маёр (1942), Герой Савецкага Саюза (02.11.1938). Член КПСС з 1940.
Марына Міхайлаўна Раскова | |
---|---|
руск.: Марина Михайловна Раскова | |
Дата нараджэння | 15 (28) сакавіка 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 студзеня 1943[1] (30 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Гады службы | 1938—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і педагогаў. З 1932 года працавала ў аэранавігацыйнай лабараторыі Акадэміі паветранага флоту імя М. Я. Жукоўскага. У 1934 годзе атрымала званне штурмана ў Цэнтральным навучальным камбінаце ГПФ. Скончыла школу пілотаў Цэнтральнага аэраклуба (1935). З 1938 года ў Чырвонай Арміі. У якасці штурмана самалёта ў 1938 годзе ўдзельнічала ў далёкіх беспасадкавых пералётах: 2 ліпеня (разам з П. Дз. Асіпенкай і В. Ламака) на гідрасамалёце па маршруце Севастопаль — Архангельск і 24-25 верасня (разам з В. С. Грызадубавай і Асіпенкай) на самалёце АНТ-37 па маршруце Масква — Далёкі Усход. У часы Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 камандавала авіягрупы па фарміраванні жаночых авіяпалкоў, са студзеня 1942 — камандзір жаночага бамбавальнага авіяпалка. Загінула пры выкананні службовых абавязкаў. Пахавана на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны. Узнагароджана 2 ордэнамі Леніна і ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені (пасмяротна). Раскова — аўтар кнігі «Занатоўкі штурмана» (1939).
Зноскі
- ↑ Marina Raskova // https://pantheon.world/profile/person/Marina_Raskova Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
правіцьМарына Міхайлаўна Раскова на сайце «Героі краіны»