Лермантаўскі праспект (Санкт-Пецярбург)
Лермантаўскі праспект — магістраль у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад вул. Дзекабрыстаў да набярэжнай Абводнага канала. Утвораны ў 1912 годзе.
Лермантаўскі праспект Адміралцейскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Міхаіл Лермантаў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы ўчастак (ад вуліцы Дзекабрыстаў да канала Грыбаедава) 20 жніўня 1739 года атрымаў назву 1-я Салдацкая вуліца, бо там збіраліся будаваць дамы для салдат Адміралцейскага ведамства. У 1776 годзе яна была пераназваная ў Вялікую Папярочную вуліцу. У 1798 годзе была падзелена на два праезды. Першы быў названы Вялікі Майстэрскай вуліцай (з-за размяшчэння слабод майстравых людзей), другі — Старой кананерскай вуліцай (там размяшчалася паселішча пушкароў, кананіраў). У 1801—1859 гадах называўся Бруднай вуліцай, а пасля — Магілёўскай. Трэці ўчастак з 1798 года таксама некалькі разоў мяняў назву — Ізмайлаўскі праспект, Малы Ізмайлаўскі праспект (знаходзіўся на мяжы тэрыторыі Ізмайлаўскага палка). З 1820-х гадоў называўся праспектам да Абводнага гарадавога канала або праспектам да Нова-Абводнага канала, з 1829 года — Загарадным праспектам, з 5 сакавіка 1871 года — Нова-Пецяргофскім.
24 верасня 1912 года ўсе тры ўчасткі аб’ядналі пад назвай Лермантаўскі праспект.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1