Леніна Мікалаеўна Міронава
Леніна Мікалаеўна Міронава (2 сакавіка 1931, Харкаў, Украінская ССР — 23 снежня 2022, Мінск) — беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца. Кандыдат архітэктуры (1963), прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2003). Сябра грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз дызайнераў».
Леніна Мікалаеўна Міронава | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 2022 (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктарка |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства, архітэктура, педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1963) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Цэслер, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 2 сакавіка 1931 года ў Харкаве. Скончыла ў 1954 годзе архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута з чырвоным дыпломам.
У 1954 годзе пераехала ў Мінск. У 1957—1960 гадах вучылася ў аспірантуры пры АН БССР па спецыяльнасці «Архітэктура». У 1954—1957 гадах — старэйшы архітэктар інстытута «Мінгарпраект», у 1961—1968 гадах працавала ў Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР. Увосень 1968 года пачала выкладаць свой курс «Каларыстыка» адразу на 4 кафедрах Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута: інтэр’еру і абсталявання, дызайну, ДПМ і мастацкай апрацоўкі тканін; старэйшы выкладчык (1969), дацэнт (1970), прафесар (2003). Працавала там да 2009 года, 40 гадоў без перапынку[1].
Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года, член праўлення СА БССР і СА СССР (1961—1965)[1]. Член КПСС з 1959 года. Пражывала ў Мінску[2].
Памерла 23 снежня 2022 года ў Мінску.
Дзейнасць
правіцьУдзельнічала ў распрацоўцы праектаў серыі тыпавых жылых дамоў БМ-3 (1956-58)[2].
Аўтар больш яка 100 артыкулаў па праблемах колеру ў выяўленчым мастацтве.
Выдала шэраг падручнікаў:
- «Каларыстыка» (1974)
- «Колеразнаўства». Мінск, Вышэйшая школа, 1983, 286 стар.
- «Вучэнне аб колеры» (1993) — Мінск, Вышэйшая школа, 1993, 463 стар.
- «Колер у выяўленчым мастацтве» (2011) Мінск, Беларусь, 2011 (4-е выд.).
Вучнямі Леніны Міронавай у розныя гады былі вядомыя беларускія мастакі і дызайнеры: Уладзімір Цэслер, Ганна Балаш, Дзмітрый Сурскі, Сяргей Кірушчанка і іншыя.
Творчыя праекты Леніны Міронавай: стварэнне артыкулаў пра творчасць беларускіх мастакоў сярэдняга і малодшага пакалення, серыі графічных лістоў і тэкстыльных пано на тэму «Прырода і Чалавек»[3]. На асабістым сайце Міронавай выкладзены яе артыкулы пра творчасць знакамітых асоб (Казімір Малевіч, Юрый Тарэеў, Канстанцін Міхееў, Рыгор Іваноў і інш.) і яе даследаванні пра ролю колеру ў культуры Старога Кітая[4].
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ганаровымі граматамі, значкамі, падзякамі і прэміямі.
Зноскі
- ↑ а б Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Дадатак да загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 16.02.2011 № 18(недаступная спасылка)
- ↑ Артыкулы Леніны Міронавай на сайце mironovacolor.org Архівавана 18 мая 2015.
Літаратура
правіць- Миронова Ленина Николаевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Миронова Ленина Николаевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леніна Мікалаеўна Міронава
- http://artaktivist.org/mironova-lenina-nikolaevna-poka-dyshu-%E2%80%93-nadeyus/ Архівавана 29 жніўня 2016.