Лебедзі
Ле́бедзі[1] (Cygnus) — род вадаплаўных птушак з атраду гусепадобных сямейства качыных.
Лебедзі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лебедзь-шыпун садзіцца на ваду | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
гл. тэкст
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Знешні выгляд
правіцьПер'е лебедзяў — чыста белага, або шэрага ці чорнага колераў. Ад гусей іх адрознівае больш доўгая шыя, якая дазваляе на большай глыбіні абшукваць дно ў пошуках ежы, а таксама іх памеры — яны з'яўляюцца самымі буйнымі воднымі птушкамі.
Размах крылаў дасягае двух метраў, а маса можа перавышаць 15 кг. Лапы даволі кароткія, з-за чаго на зямлі яны выглядаюць даволі няўклюднымі. Затое лятальная мускулатура вельмі развітая і дазваляе пераадольваць тысячы кіламетраў пры штогадовых пералётах у вырай і назад.
Птушанятамі апекуюцца абодва бацькі цягам году пасля нараджэння. Манагамныя. Лебядзіная пара трымаецца разам да канца жыцця. Калі адзін з іх памірае, то другі больш не шукае сабе пару.
Класіфікацыя
правіцьІснуе сем відаў (на тэрыторыі Беларусі 3: лебедзь-шыпун, лебедзь-клікун, лебедзь малы):
- Лебедзь чорны
- Лебедзь малы
- Лебедзь-трубач
- Лебедзь чарнадзюбы
- Лебедзь-клікун
- Лебедзь чарнашыйны
- Лебедзь-шыпун
Часам за лебедзя прымаюць каскаробу, аднак гэтая птушка адносіцца да роду Coscoroba і, хоць па сваіх памерах больш за гуся, усё ж бліжэй да качак, чым да лебядзёў[2].
У філятэліі
правіць-
Марка Малдовы
-
Марка Фінляндыі
У геральдыцы
правіць-
Герб «Лебедзь»
Зноскі
- ↑ Напісанне Лебедзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.9. Мн., 1999, С.175
- ↑ Ігар Акімушкін. Сляды нябачаных зьвяроў Архівавана 15 кастрычніка 2007. (руск.)