Леа фон Кленцэ (ням.: Leo von Klenze; 29 лютага 1784, Шладэн — 27 студзеня 1864, Мюнхен) — нямецкі архітэктар, мастак і пісьменнік. Лічыцца выбітным прадстаўніком класіцызму, заснавальнік стылю неагрэк.

Леа фон Кленцэ
ням.: Leo von Klenze
Leo von Klenze
Leo von Klenze
Дата нараджэння 29 лютага 1784(1784-02-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1864(1864-01-26)[3] (79 гадоў) ці 27 студзеня 1864(1864-01-27)[4] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Баварыя
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Мюнхен, Афіны, Рэгенсбург, Санкт-Пецярбург
Архітэктурны стыль неагрэк
Найважнейшыя пабудовы Музеі Мюнхена
Горадабудаўнічыя праекты Кёнігсплац і Людвігштрасэ, Мюнхен
Рэканструкцыя Афін
Уплыў Friedrich Gilly[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Першапачаткова навучаўся юрыспрудэнцыі, але затым захапіўся архітэктурай. Вучыўся ў Германіі ў майстэрнях Ф. В. Хірта і Ф.Жылі (Берлін), затым у Францыі (Парыж) у Ш.Персье і Ф. В. Фантэна. Здзейсніў паездку па Італіі, што дало яму магчымасць азнаёміцца з антычнымі ўзорамі і творамі стылю Рэнесанс; быў прыдворным архітэктарам Жэрома Банапарта ў Каселі (1808—13).

Першая яго самастойная пабудова — палацавы тэатр у замку Вільгельмсхоэ (Касель), выкананы па заказе Жэрома Банапарта ў 1809—1810 гг. У 1828—1830 гг. тэатр быў перароблены ў бальную залу. У 1815 г. па заказе Яўгенія Багарнэ завяршыў перабудову замка Ісманінг у Баварыі.

З разгромам напалеонаўскай імперыі фон Кленцэ перайшоў на службу баварскага двара. У 1816 годзе ён выйграе конкурс на пабудову Гліптатэкі ў Мюнхене, пасля чаго становіцца прыдворным архітэктарам баварскага караля Людвіга I і ператварае горад у «новыя Афіны». Па заказе Людвіга Баварскага фон Кленцэ пабудаваў у Мюнхене ансамбль Кёнігсплац, Гліптатэку (1816—1830), Пінакатэку, 1826—36, Пантэон на лугу Тэрэзіі, (1833—1853), Прапілеі (1646—1860), каралеўскі палац, Марыенкірхе, будынак Ваеннага міністэрства, шэраг палацаў і жылых будынкаў.

Пад Рэгенсбургам ён узводзіць «Залу Славы» — Вальхалу (1830—1846), а над Кельхаймам — «Зала Вызвалення» -Бефраюнгсхале.

Памёр 27 студзеня 1864. Пахаваны на Старых паўднёвых могілках у Мюнхене.

     
Валгала, Рэгенсбург Гліптатэка ў Мюнхене Пантэон на лугу Тэрэзіі ў Мюнхене. Перад ім -статуя «Баварыя»
     
Парк Німфенбург, Мюнхен Зала вызвалення над Кельхаймам «Зала вызвалення»(ням.: Befreiungshalle) з боку Дуная

Новы Эрмітаж

правіць
 
Кленцэ Новы Эрмітаж

«Імператарскі музеум» (1839—1852), які атрымаў пасля назву «Новы Эрмітаж», стаў першым у Расіі будынкам, спецыяльна прызначаным для захоўвання і публічнай дэманстрацыі мастацкіх калекцый. Неабходнасць у такім будынку стала асабліва відавочнай пасля пажару ў Зімовым палацы ў снежні 1837 года. Да таго ж у Еўропе быў атрыманы дадатны вопыт пабудовы і эксплуатацыі будынкаў такога тыпу, пабудаваных да таго часу ў Мюнхене, Берліне і Лондане. Кленцэ, як архітэктар, быў добра вядомы ў Расіі, што пацвярджаецца абраннем яго ў 1834 годзе ганаровым вольным абшчыннікам Акадэміі мастацтваў. А пасля таго, як імператар Мікалай I у 1838 годзе наведаў Мюнхен і асабіста пазнаёміўся з творчасцю найбуйнейшага будаўніка сучасных музеяў, менавіта Кленцэ быў замоўлены праект будынка.

Калона Канстытуцыі

правіць
 
Калона Канстытуцыі

Калона Канстытуцыі (ням.: Konstitutionssäule) была збудавана па праекце Леа фон Кленцэ ў 182128 гадах у памяць пра дзесяцігадовы юбілей даравання Баварыі канстытуцыі каралём Максіміліянам Іосіфам. Заказчыкам збудавання быў граф Франц Эрвайн фон Шёнборн (ням.: Graf Franz Erwein von Schönborn), які знаходзіўся ў сяброўскіх адносінах з будучым каралём Людвігам, які, яшчэ кронпрынцам, заклаў першы камень у заснаванне помніка. Помнік асвячоны ў прысутнасці караля.

Вышыня полай калоны складае 32 метра. Калона Канстытуцыі ўстаноўлена на ўзвышшы ў кіламетры ад ніжнефранконскага паселішчы Гайбах (ням.: Gaibach, цяпер у складзе горада Фолькаха ў акрузе Кіцынген).[5] [6]

Зварот фон Кленцэ да антычных грэчаскіх узораў, прынамсі, у 1830-я гады, было прадыктавана «сямейнымі» матывамі Людвіга: яго другі сын Атон у 1833 стаў першым каралём незалежнай Грэцыі. У Рэгенсбургу фон Кленцэ пабудаваў Валгалу, пантэон вялікім немцам у форме грэчаскага храма (1830—1842). У 18391852 па яго праекце выбудаваны Новы Эрмітаж у Санкт-Пецярбургу. Горадабудаўнічыя працы Кленцэ ў Мюнхене (з 1816) і Афінах (1839—51) адрозніваюцца ўрачыстай, строгай рэгулярнасцю.

Імем Леа Кленцэ названа заснаваная ў 1996 г. узнагарода ўрада Баварыі за дасягненні ў архітэктуры і горадабудаўніцтве (Leo-von-Klenze-Medaille).

Зноскі

  1. Leo von Klenze
  2. Leo von KlenzeOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Leo von Klenze // European Theatre ArchitectureArts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Bauern II: Franken: Handbuch der Historishen Stätten, Stuttgart: Kröner 2006 — ISBN 3-520-32501-2
  6. Lucke, Karin: Franken/ Karin Lucke — Köln: DuMont, 1992 [Richtig wandern] ISBN 3-7701-2638-6

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 330.
  • Кириков, Б. М. Петербург немецких архитекторов от барокко до авангарда / Б. М. Кириков, М. С. Штиглиц. — СПб.: Чистый лист, 2002. — ISBN 5-901528-04-2. (руск.)
  • Пунин, А. Л. Архитектура Петербурга середины XIX века / А. Л. Пунин. — Л.: Лениздат, 1990. — ISBN 5-289-00602-8. (руск.)