Леанід Эдуардавіч Слуцкі
Леанід Эдуардавіч Слуцкі (руск.: Леони́д Эдуа́рдович Слу́цкий; нар. 4 студзеня 1968, Масква) — расійскі палітычны дзеяч. Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) з 27 мая 2022 года.
Леанід Эдуардавіч Слуцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 студзеня 1968 (56 гадоў) |
||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | lslutsky.ru (руск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКіраўнік фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі з 18 траўня 2022 года. Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах з 5 кастрычніка 2016 года.
Дэпутат Дзяржаўнай думы з 2000 года да гэтага часу, член фракцыі ЛДПР. Доктар эканамічных навук. Загадчык кафедры міжнародных адносін факультэта паліталогіі МДУ імя М. В. Ламаносава і кафедрай міжнародных адносін МЭСІ. З сакавіка 2020 г. з’яўляецца прэзідэнтам факультэта сусветнай палітыкі МДУ. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (2022).
З 2002 года — старшыня праўлення міжнароднага грамадскага фонду «Расійскі фонд міру».
З 2014 года знаходзіцца ў санкцыйных спісах ЗША, краін Еўрасаюза і шэрагу іншых краін за падтрымку выкарыстання расійскіх узброеных сіл на Украіне, падтрымку анэксіі Крыма і ўварвання Расіі ва Украіну.
У 2018 годзе стаў цэнтральным фігурантам першага ў гісторыі Дзярждумы РФ сексуальнага скандалу, які шырока асвятляўся ў расійскай і міжнароднай прэсе і стаў прычынай салідарнага «байкоту» дэпутата шэрагам СМІ.
У 2022 годзе быў адным з прадстаўнікоў Расіі на расійска-ўкраінскіх перамовах пасля расійскага ўварвання ва Украіну.
Кандыдат у прэзідэнты Расіі на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года ад партыі «ЛДПР».