Котарскі заліў
Котарскі заліў (сербск.: Бока Которска, італ.: Bocche di Cattaro) — найбуйнейшая бухта на Адрыятычным моры, акружаная тэрыторыяй Чарнагорыі. Часам Котарскі заліў завуць самым паўднёвым фіёрдам Еўропы, аднак гэта сцвярджэнне няслушнае — заліў уяўляе сабой рачны каньён, які пагрузіўся ў мора.
Котарскі заліў | |
---|---|
чарнагорск. Бока Которска | |
42°26′ пн. ш. 18°38′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Адрыятычнае мора |
Краіна | |
Тып | бухта |
Плошча | 87 км² |
Аб'ём | 2 412,306 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 107,3 км |
Найбольшая глыбіня | 60 м |
Сярэдняя глыбіня | 27,3 м |
Плошча вадазбору | 4 000 км² |
Упадаюць | Карставыя крыніцы, Сопат, Скудра, глыбінныя крыніцы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя вакол Котарскага заліва была заселена яшчэ з часоў антычнасці і захавала мноства сярэднявечных гарадоў. Шматлікія з іх, такія як Котар, Пераст, Рысан, Херцэг-Нові, з'яўляюцца важнымі турыстычнымі цэнтрамі.
Мясцовасць мае велізарнае культурнае і гістарычнае значэнне для чарнагорскага і харвацкага народаў. Рэлігійнае значэнне рэгіёна таксама вялікае: на берагах Котарскага заліва знаходзіцца мноства старадаўніх праваслаўных і каталіцкіх цэркваў, некаторыя з якіх з'яўляюцца месцамі паломніцтва.
Пад рэгіёнам Котарскага заліва прынята разумець тры чарнагорскія муніцыпальныя акругі: Котар, Тыват і Херцэг-Нові.
Літаратура
правіць- Бокке ди Каттаро // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Prof. Lazo M. Kostić, O srpskom karakteru Boke Kotorske, Herceg Novi, 1994.
- Vasko Kostić, Svetosavska ozarenost nevjeste Jadrana, Kult Svetog Save u Boki, Novi Sad, 1999.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Котарскі заліў