Клімавіцкі павет
павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі
Клімавіцкі павет (руск.: Климовичский уезд) — адміністрацыйная адзінка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі і Гомельскай губерні РСФСР з канца 18 ст. да канца 1923 г.
Клімавіцкі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Магілёўская губерня |
Адміністрацыйны цэнтр | Клімавічы |
Дата ўтварэння | 22 сакавіка (2 красавіка) 1777 |
Дата скасавання | 1924 |
Насельніцтва | 143 287 (1 897 год) |
Плошча | 3711,4 вёрст² |
Гісторыя
правіцьУтвораны ў 1772 г. як Мілаславіцкі павет у складзе Магілёўскай губерні. У 1777 г. правінцыя ліквідавана, цэнтр павета перанесены ў г. Клімавічы з в. Мілаславічы, павет перайменаваны. У 1796 г. — ліквідаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Беларускай губерні. У 1802 г. адноўлены пры аднаўленні Магілёўскай губерні.
У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкамі[1].
З 1919 г. — у складзе Гомельскай губерні РСФСР. З 1923 г. аб'яднаны з Чэрыкаўскім паветам у Калінінскую акругу з цэнтрам у г. Клімавічы.
Воласці
правіць- Бялынкавіцкая
- Бярозкаўская
- Забялышынская
- Загусцінская
- Касцюковіцкая
- горад Клімавічы
- Машэўская
- Мілаславіцкая
- Надзейкавіцкая
- Роднянская
- Хатовіжская
- Хоцімская
- Ціманаўская
- Шумяцкая
Ураднікі павета
правіцьЗноскі
- ↑ Гісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. ��. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550,[1] с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля.