Катажына Бонда
Катажы́на Бо́нда (польск.: Katarzyna Bonda; нар. 30 лістапада 1977, Гайнаўка, Падляскае ваяводства, Польшча) — польская пісьменніца-дакументалістка беларускага паходжання[1], журналістка і сцэнарыстка. Займаецца крымінальнай тэматыкай.
Катажына Бонда | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, пісьменніца, сцэнарыст, documentarian |
Жанр | крымінальны раман[d] |
Мова твораў | польская |
katarzynabonda.pl | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыла школу і Беларускі ліцэй у Гайнаўцы. Яшчэ ў школе зацікавілася журналістыкай, публікавалася ў мясцовым перыядычным друку. У 1998−2004 гадах вывучала журналістыку ў Варшаўскім універсітэце[2], скончыла курсы сцэнарыстаў у Лодзскай вышэйшай кінашколе, пасля 12 гадоў працавала журналісткай у выданнях «Super Express», «Newsweek Polska», «Wprost», «TVP S.A.», «Miesięcznik Zdrowie», «Naj», «Express Wieczorny» і «Kurier Podlaski»[3]. Выкладае ў школе літаратурнай творчасці ў Варшаве, стварае ўласную школу і партал пра пісьменніцтва[4].
Творчасць
правіцьУ 2007 выдала дэбютную крымінальную аповесць «Sprawa Niny Frank», якая была добра прынятая крытыкамі і намінаваная на Узнагароду Вялікага калібру[5], а таксама атрымала ўзнагароду «Дэбют года» ад выдавецтва «Media Express»[4].
Катажына Бонда ўвяла ў польскую крымінальную літаратуру новы тып дэтэктыва — паліцэйскага псіхолага Губерта Мэера, персанаж, які з’яўляецца ў творах «Sprawa Niny Frank» (2007), «Tylko martwi nie kłamią» (2010) і «Florystce» (2012). Таксама напісала дакументальныя творы «Polskie morderczynie» (2008) і «Zbrodnia niedoskonała» (2009, з Багданам Ляхам)[4].
У 2015 годзе раман «Okularnik» («Акулярнік») атрымаў узнагароду Bestseller Empiku 2015 у катэгорыі польская літаратура. Падзеі дэтэктыва адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада Рамуальда Райса «Бурага». Раман перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, на беларускую мову яго пераклаў Анатоль Брусевіч.
Бібліяграфія
правіць- Sprawa Niny Frank (2007)[5]
- Polskie morderczynie (2008)[5]
- Zbrodnia niedoskonała (2008)[5]
- Tylko martwi nie kłamią (2010)[5]
- Dziewiąta runa (2011) змененае выданне Sprawy Niny Frank[4][6][7]
- Florystka (2012)[4]
- Cztery żywioły Saszy Załuskiej (крымінальная тэтралогія)[8]
- Maszyna do pisania. Kurs kreatywnego pisania (2015)
Беларускія пераклады
правіць- Акулярнік: [раман] / Катажына Бонда; пер. з пол. А. А. Брусевіча. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2019. — 754 с. ISBN 978-985-7210-17-6
Зноскі
правіць- ↑ Smoleński, Paweł. Katarzyna Bonda. My ze spalonych wsi [ROZMOWA] . wyborcza.pl. Gazeta Wyborcza (8 сакавіка 2016).
- ↑ Ryszard Pater (red.). Encyklopedia Hajnówki (польск.)(недаступная спасылка) 14 (18 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 14 сакавіка 2016.
- ↑ Katarzyna Bonda (польск.) (1 чэрвеня 2014).
- ↑ а б в г д Katarzyna Bonda (польск.) (15 чэрвеня 2015).(недаступная спасылка)
- ↑ а б в г д Katarzyna Bonda (польск.) (1 чэрвеня 2014).
- ↑ Dziewiąta runa (польск.) (15 чэрвеня 2015).
- ↑ Nowa odsłona „Sprawy Niny Frank”, czyli „Dziewiąta runa” (польск.)(недаступная спасылка) (15 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2015. Праверана 14 сакавіка 2016.
- ↑ а б Okularnik - Katarzyna Bonda (польск.) (15 чэрвеня 2015).
- ↑ Królowa polskiego kryminału w Odwachu (польск.) (1 чэрвеня 2014).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Катажына Бонда
- Афіцыйны сайт (польск.) (англ.)