Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (Брэст)
Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны (фара Вітаўта) — парафіяльны касцёл, які існаваў у Берасці з 1412 г. да сярэдзіны XIX ст. Заснаваны вялікім князем Вітаўтам. Пазней таксама згадваецца як касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны. Як і іншыя помнікі архітэктуры Брэста, знішчаны расійскімі ўладамі пры будаўніцтве Брэсцкай крэпасці.
Славутасць | |
Касцёл Святога Крыжа і Святой Ганны | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Епархія | Пінская дыяцэзія |
Заснавальнік | Вітаўт |
Дата заснавання | 1412 і 1766 |
Дата скасавання | 1808 |
Гісторыя
правіцьКасцёл фундованы Вітаўтам пад імем Святога Крыжа і Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Будынак размяшчаўся на тэрыторыі акольнага горада, мяжа тэрыторыі праходзіла з поўначы ўздоўж касцёла езуітаў, галоўны фасад касцёла выходзіў на гандлёвую плошчу, а з поўдня выходзіў на вуліцу Падзамкавую, да бернардзінскага моста.
Да касцёла належалі вялікія юрыдыкі. Адна з іх — Святога Крыжа за рынкам уздоўж вуліцы Падзамкавай. У 1766 годзе па фундацыі кс. Пятра Шпанемберга касцёл быў перабудаваны.
З 1805 г. служба ў касцёле не вялася з прычыны небяспечнасці канструкцый пасля моцнага гарадскога пажару. Рухомыя каштоўнасці былі перанесены ў капліцу. Відаць, стан Фарнага касцёла быў настолькі дрэнны, што расійскія ўлады яго ў далейшым не ўлічвалі.
Касцёл разабраны ў час будаўніцтва Брэсцкай крэпасці, капліца нейкі час выкарыстоўвалася пад ваенныя мэты, пазней таксама была разабрана.
Храналогія
правіць- 1389 год — узнікненне першай брэсцкай каталіцкай парафіі.
- 1412 год — пачатак будаўніцтва мураванага (?) каталіцкага храма на вуліцы Нямецкай, на адным з бакоў Рыначнай плошчы. На думку іншых даследчыкаў касцёл заставаўся драўляным ажно да XVIII ст.[1]
- 1766 год — пачатак узвядзення новага мураванага касцёла.
- 1769 год — асвячэнне новазбудаванага касцёла.
- 1806 год — функцыі гарадской Фары перайшлі да езуіцкаму касцёлу, бо сам Фарны касцёл быў дрэнна збудаваны і меў слабыя падмуркі.
- 1808 год — абодва храмы (Фара і езуіцкі) згарэлі.
Архітэктура
правіцьБудынак меў форму чатырохвугольніка, бабінец фланкіраваў уваход у касцёл, а вуглавая шасцікутная вежа завяршала кампазіцыю будынка.
Плябанія касцёла ўяўляла сабой вялікі дом з жыллёвымі памяшканнямі. У трох вялікіх пакоях каміны з белай кафлі, сцены былі зацягнуты шпалерамі з па-мастацку аздобленай тканіны.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры касцёла былі багата аздобленыя алтары, вялікая колькасць абразоў, сярод іншага і свецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў 18 ст. Капліца касцёла размяшчалася з яго ўсходняга боку, бліжэй да царквы Св. Мікалая.
Зноскі
- ↑ Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5. С. 125.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн.Кн. 1 / Рэдкал. Кісялёў Г. К., Кондак А. П., Куіш М. М., Петрашкевіч А. Л. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 576 с. ISBN 985-6302-05-6.
- Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.