Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір)
Касцёл Святой Троіцы — помнік архітэктуры пачатку XVIII стагоддзя.
Каталіцкі храм | |
Касцёл Святой Троіцы | |
---|---|
54°50′31,16″ пн. ш. 26°27′40,99″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Засвір |
Канфесія | Каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | сармацкае барока |
Будаўніцтва | 1713—1714 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000430 |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1713—1714 гг. Крыштафам і Ядвігай Зяновічамі ў в. Засвір Мядзельскага раёна ў стылі барока.
Кляштар кармелітаў дзейнічаў у 1697—1831 гг., парафія існуе з 1832 г.
У 1865—1920 гадах касцёл перабудаваны пад ц��ркву. Касцёл адноўлены ў 1990 годзе. Комплекс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьКасцёл — мураваны аднанефны храм з дзвюхвежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, накрыты высокім двухсхільным дахам (над апсідай паніжаны і пераходзіць у конусападобны). У цэнтры да галоўнага фасада прылягае невялікая паўкруглая прыбудова, якая мае рысы абарончага збудавання. Дэкаратыўная аздоба сканцэнтраваная на галоўным фасадзе: плоскія прамавугольныя і паўцыркульныя нішы, трохвугольны атыкавы франтон і фігурныя завяршэнні вежаў. Аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі. Неф перакрыты драўляным корабавым скляпеннем.
З поўначы да касцёла прылягае мураваны П-падобны ў плане аднапавярховы будынак кляштара, які ўтварае замкнёны ўнутраны двор. Планіроўка калідорная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У баку ад касцёлу стаіць невялікая мураваная брама і вежа-званіца — квадратны ў плане будынак на бутавым цокалі, накрыты чатырохсхільным шатром.
Па восі вежы ўсталяваны слуп, у кожнае рабро якога, паступова падымаючыся ўгару, урэзаны ступені з тоўстых плах, якія пашыраюцца па меры аддалення ад восі, а таксама падступёнкі[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 135.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір) на сайце Radzima.org
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Засвір) на сайце Catholic.by (бел.)