Карл Аўгуст Эрэнсверд
Карл Аўгуст Эрэнсверд (шведск.: Carl August Ehrensvärd; 5 мая 1745, Стакгольм, Швецыя — 21 мая 1800, Эрэбру, Швецыя) — шведскі адмірал, тэарэтык мастацтва, мастак, гравёр і архітэктар.
Карл Аўгуст Эрэнсверд | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 мая 1800[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Аўгусцін Эрэнсверд[d][2][3][…] |
Жонка | Sophie Ehrensvärd-Silfversparre[d] |
Дзеці | Gustaf Carl Albert August Ehrensvärd[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Ваенна-марскія сілы Швецыі[d] |
Званне | адмірал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГраф Карл Аўгуст Эрэнсверд нарадзіўся 5 мая 1745 у Стакгольме ў сям’і фельдмаршала Аўгусціна Эрэнсверда, галоўнакамандуючага шведскай арміяй ў Памераніі падчас Сямігадовай вайны. Дапамагаў бацьку, калі апошні займаўся ўмацаваннем Свеаборгскай крэпасці[4].
У 1789 годзе ў пачатку вайны з Расіяй камандаваў шведскім ваенна-марскім флотам. Яго намер не адступаць пасля Першай Рочэнсальмскай бітвы не быў ухвалены шведскім каралём Густавам III, які затым сам прыняў начальства над ваенна-марскімі сіламі Швецыі[5].
Пасля смерці Густава III Карл Аўгуст Эрэнсверд быў арыштаваны ў якасці асобы, якая падазраецца ў датычнасці да забойства манарха, але быў вызвалены і пастаўлены на чале ўсяго шведскага марскога ведамства[5] у званні генерал-адмірала, аднак неўзабаве пакінуў ваенную кар’еру, каб цалкам прысвяціць сябе мастацтву.
Здзейсніўшы ў 1780—1782 гадах паездку на поўдзень Еўропы, ён склаў апісанне свайго падарожжа, багата ілюстраваўшы яго ўласнаручнымі гравюрамі: «Resa till Italien» (Стакгольм, 1786; 2 выданне, 1819)[5].
У сачыненні «Філасофія прыгожых мастацтваў» (De fria Konsters philosophies, 1786) адчуваецца вялікая любоў аўтара да антычнага мастацтва. Пэр Даніэль Амадэус Атэрбум у «Phosphoros» (1813) і затым у «Svenska Siare och Skalder» даў выдатную характарыстыку Эрэнсверду. Напісаныя ім сачыненні неаднаразова перавыдаваліся[5].
Два яго альбома з карыкатурамі на гісторыю Швецыі паэт Ю. Г. Оксеншэрна назваў геніяльнымі творамі[5].
Карл Аўгуст Эрэнсверд памёр 21 мая 1800 падчас паездкі ў Эрэбру.
Узнагароды
правіць- Ордэн Мяча, рыцарскі крыж (RSO1kl) (28 мая 1772)
- Ордэн Мяча, камандорскі крыж (KSO1kl) (27 лістапада 1786)
- Ордэн Мяча, камандорскі крыж з зоркай (вялікі крыж) (KmstkSO) (27 жніўня 1789)
Зноскі
- ↑ а б Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.
- ↑ а б в г д Carl August Ehrensvärd — 1917.
- ↑ Karl August E. // https://runeberg.org/nfbg/0032.html / пад рэд. T. Westrin — 1907. — Т. 7. — С. 31.
- ↑ Эренсверд, Август // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ а б в г д Эренсверд, Карл-Август // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
правіць- Эренсверд, Карл-Август // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.