Каранёва (возера)
Каранёва, Каранёўскае, Святое — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна, прыкладна за 4 км на захад ад аграгарадка Ула.
Каранёва | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 118,7 м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,58 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,88 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2,86 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера 0,58 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 3,88 км. Плошча вадазбору 2,86 км².
Катлавіна Каранёва лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны спадзістыя (вышынёй да 5 м), астатнія стромкія, вышынёй да 12 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У заходняй часты возера шырокі заліў.
З возера выцякае ручай у Заходнюю Дзвіну.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)