Кантактная група па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны
Кантактная група па мірным урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны (Мінская група,трохбаковая кантактная група, ТКГ) — група ўпаўнаважаных прадстаўнікоў Украіны, АБСЕ і Расіі, сфармаваная летам 2014 года ў якасці органа для рашэння аператыўных пытанняў, якія патрабуюць узаемадзеяння паміж супрацьлеглымі бакамі ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны, у тым ліку пытанняў, звязаных з выкананнем рашэнняў, прынятых у так званым «нармандскім фармаце» (Германія, Францыя, Расія, Украіна).
5 верасня 2014 года ў рамках кантактнай групы быў падпісаны Мінскі пратакол, 12 лютага 2015 года — Комплекс мер па выкананні Мінскіх пагадненняў, узгоднены кіраўнікамі дзяржаў «нармандскай чацвёркі».
Спасылкі
правіць- Socor, V. The Contact Group in Ukraine Weighted Toward Russia. "Eurasia Daily Monitor Volume: 11 Issue: 131". Jamestown Foundation. 18 July 2014
- Socor, V. Ukraine Constrained to Declare Unilateral Ceasefire in Donbas. "Eurasia Daily Monitor Volume: 11 Issue: 114". Jamestown Foundation. 24 June 2014