Канстытуцыя Эстоніі
Канстытуцыя Эстоніі — асноўны закон Эстонскай Рэспублікі.
Прыняцце кан��тытуцыі
правіцьКанстытуцыя была прынята на рэферэндуме 28 чэрвеня 1992 года. Да ўдзелу ў рэферэндуме былі дапушчаныя толькі грамадзяне Эстонскай Рэспублікі, што выключыла ўдзел у галасаванні большай часткі нятытульнага насельніцтва, якое пражывала на той момант на тэрыторыі краіны (усяго ў спіс выбаршчыкаў было ўнесена 669 080 чалавек, тады як усё насельніцтва рэспублікі складала па стане на 1 студзеня 1992 года больш 1 550 000 чалавек). У галасаванні прыняло ўдзел усяго 446 708 чалавек, з якіх каля 91,3% падтрымалі прыняцце канстытуцыі.
Структура
правіцьПрэамбула
- Глава 1: Агульныя палажэнні
- Глава 2: Асноўныя правы, свабоды і абавязкі
- Глава 3: Народ
- Глава 4: Рыйгікогу
- Глава 5: Прэзідэнт Рэспублікі
- Глава 6: Урад Рэспублікі
- Глава 7: Заканадаўства
- Глава 8: Фінансы і дзяржаўны бюджэт
- Глава 9: Міжнародныя адносіны і міжнародныя дагаворы
- Глава 10: Дзяржаўная абарона
- Глава 11: Дзяржаўны кантроль
- Глава 12: Канцлер юстыцыі
- Глава 13: Суд
- Глава 14: Мясцовае самакіраванне
- Глава 15: Змена канстытуцыі